15 ліпеня адбыўся чарговы розыгрыш права палявання на мядзведзя ў паляўнічых угоддзях Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР). Былі вызначаныя кандыдаты на ўдзел у паляванні.

Фота: БТПР
Гэтым разам удача ўсміхнулася Дзянісу Клімцу з Брэсцкай вобласці, які атрымаў унікальную магчымасць выпрабаваць свае сілы ў паляванні на велічную жывёлу, паведамляе сайт БТПР.
Сёння ноччу мядзведзь быў застрэлены.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары