Грамадства5555

«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

27 ліпеня 1990 года ў Беларусі прынялі Дэкларацыю аб суверэнітэце. На 35 гадавіну падзеі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

Святлана Ціханоўская на Канферэнцыі Новай Беларусі 3 жніўня 2024 года. Фота: «Наша Ніва»

Ціханоўская адзначыла, што сёння, калі «краінай кіруе прарасійскі рэжым, а незалежнасць губляецца з кожным подпісам пад чарговай дамовай з Крамлём», гэта гістарычная падзея выглядае напамінам:

«Напамінам, што незалежнасць не падае з неба проста так і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць».

«Беларусь, падпарадкаваная знешняй волі — не тое, за што галасаваў Вярхоўны Савет у 1990-м. І не тое, што трэба краіне сёння. Законы ў краіне павінны стварацца ў інтарэсах грамадзянаў, а не інтарэсах аднаго чалавека ці чужой дзяржавы. А будучыню павінна вызначаць воля народа, а не пагадненні за зачыненымі дзвярыма ці кулуарныя дамовы.

Менавіта за такую, вольную Беларусь трэба змагацца далей. Суверэнітэт і яго захаванне — гэта не пара сказаў у архіўных дакументах, а нашая задача. І выкананне гэтай задачы залежыць ад кожнага і кожнай», — сказала Ціханоўская.

Каментары55

  • Serge
    27.07.2025
    Спадзяюся, што Зянон Пазняк спыніць абвінавачываць яе ў супрацы з маскоўскім ды мінскім дыктатарамі.
  • але ж
    27.07.2025
    ейная дзейнасць не раз згуляла ім (рэжымам) на руку
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасьць
    27.07.2025
    Дэкларацыю аб суверэнітэце распрацавала каманда апазыцыйных дэпутатаў Беларускага Народнага Фронта начале з Зянонам Пазьняком.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць