Спорт66

МАК схіляецца да таго, каб дапусціць беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях

Тым, хто хоча прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях, што пройдуць у наступным годзе ў Мілане, давядзецца выканаць тыя ж строгія патрабаванні, якія дзейнічалі і падчас падрыхтоўкі да Алімпіяды ў Парыжы.

Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар’я Домрачава пасля сенсацыйнай перамогі ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхёнчхане.

Пра гэта паведамляе французскі спартыўны партал Ski-nordique.net.

Паводле новай старшыні МАК Кірсці Ковентры, на будучых зімовых Алімпійскіх гульнях у Мілане і Карціне-д’Ампеца, верагодна, возьмуць удзел расійскія і беларускія спартсмены — але пры строгіх умовах.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пакуль што не прыняў канчатковага рашэння адносна ўдзелу атлетаў з Расіі і Беларусі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года, але, падаецца, схіляецца да аналагічнага падыходу, які быў прыменены для Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў 2024 годзе.

«Мы не будзем спяшацца да пасяджэнняў у верасні і снежні, але, верагодна, будзем рухацца ў тым жа кірунку, што і для Парыжа», — сказала Кірсці Ковентры, старшыня МАК, у інтэрв’ю L’Équipe.

Нагадаем, што беларускія і расійскія спартсмены былі таксама дапушчаны да летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы толькі ў статусе індывідуальных нейтральных спартсменаў — без сцягоў, гімнаў і нацыянальнай сімволікі. Такое рашэнне МАК было прынятае на фоне ўварвання Расіі ва Украіну і падтрымкі гэтай агрэсіі з боку Беларусі. Да ўдзелу не дапускаліся спартсмены, якія падтрымлівалі вайну або мелі сувязі з ваеннымі структурамі. У выніку 17 беларусаў і 15 расіян выступілі ў 10 відах спорту, заваяваўшы 5 медалёў.

Каментары6

  • Граблі і лбы
    27.07.2025
    З заклікам прыняць аб'ектыўную рэчаіснасьць праз некалькі гадоў увядуць санкцыі ў дачыненьні Ўкраіны - ну колькі ж можна зацягваць гэтую жудасную вайну? Яны самі не хочуць міру! А раеся - вялікая дзяржава з Дастаеўскімі, балетам і увогуле, надакучылі ўжо, ну.
    Усё роўна мы ведаем, што вы там усе руцкія, так што нічога страшэннага, а ў нас узровень жыцьця падае, разумець трэба.
  • даведка
    27.07.2025
    МОК склоняется к тому, чтобы допустить к участию в зимних играх снайперов КГБ.
  • Кальян
    28.07.2025
    даведка, Так Скардино ж участвовала

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя9

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

«Відаць, не вытрымалі нервы». Кубракоў заступіўся за таксіста-мігранта, які ўдарыў пасажырку49

Поўдзень Еўропы змагаецца з ляснымі пажарамі, у Іспаніі надзвычайнае становішча1

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк11

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя9

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць