Грамадства66

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны

У Дзяржаўнай міграцыйнай службе Украіны паведамілі Радыё Свабода, што цяпер у краіне жывуць 11 016 грамадзян Беларусі, якія маюць дазвол на сталае жыхарства, і 3 030 — на часовае.

«Цягам шасці месяцаў 2025 году 11 грамадзян Беларусі адмовілі ў выдачы дазволу на сталае жыхарства ва Украіне (пры выдачы ўпершыню), 3 — у выдачы дазволу на часовае жыхарства (пры выдачы ўпершыню) і 4 — у выдачы дазволу на часовае жыхарства (пры абменьванні)», — адзначаецца ў адказе міграцыйнай службы Украіны.

Такім чынам, у 2025 годзе колькасць беларусаў, якія маюць права на сталае жыхарства ва Украіне, павялічылася на 15,05 % у параўнанні з 2020-м, і на 23,8 % зменшылася колькасць тых, хто атрымаў часовы дазвол (на адзін год з правам далейшага падаўжэння).

Хто атрымаў грамадзянства Украіны

Старшыня Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны Наталля Навуменка паведаміла, што сёлета за паўгода 32 чалавекі з грамадзянствам Беларусі атрымалі грамадзянства Ўкраіны.

Сярод іх:

  • — 18 чалавек на падставе тэрытарыяльнага паходжання;
  • — 1 чалавек — паводле нараджэння;
  • — 2 чалавекі — на падставе дамовы паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь;
  • — 4 чалавекі — на падставе ўказа прэзідэнта Украіны;
  • — 2 чалавекі — на падставе апекі і дагляду дзяцей;
  • — 3 дзяцей — на падставе ўкраінскага грамадзянства іх бацькоў або аднаго з іх;
  • — 2 чалавекі — на падставе прызнання бацькоўства ці мацярынства.

У той жа час, як падкрэслілі ў ДМС, асобная статыстыка колькасці пададзеных заяваў аб набыцці грамадзянства Украіны не збіраецца і не ўлічваецца.

«Апроч таго, улік асобаў паводле падстаў атрымання грамадзянства Украіны іншаземцамі і асобамі без грамадзянства, якія бяруць удзел у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны, у ДМС асобна не вядзецца», — адказвае міграцыйная служба.

Найбольш імаверна, што беларускія добраахвотнікі атрымлівалі грамадзянства Украіны на падставе ўказу прэзідэнта.

У той жа час у адказе не ўдакладнілі, колькім грамадзянам Беларусі адмовілі ў грамадзянстве Украіны.

Колькі беларусаў вярнулі і куды

З 1 студзеня 2020 году да 31 снежня 2024 года Украіна прымусова вярнула 360 грамадзян Беларусі і яшчэ 32 — прымусова выправадзіла праз парушэнне правілаў знаходжання іншаземцаў на ўкраінскай тэрыторыі.

За першыя паўгода 2025 году 15 грамадзян Беларусі выехалі з Украіны па працэдуры прымусовага вяртання і 6 — прымусова выправаджаныя (у Беларусі няма юрыдычнага паняцця «дэпартацыя» — РС).

У той жа час у Дзяржаўнай міграцыйнай службе не паведамілі, у якія краіны прымусова вярталі або выправоджвалі беларусаў, бо такой статыстыкі не вядзецца.

У Дзяржаўнай міграцыйнай службе Украіны звярнулі ўвагу, што прымусовае вяртанне прадугледжвае для іншаземца магчымасць добраахвотна выехаць з Украіны за 30 дзён, а калі ён адмаўляецца — выкарыстоўваецца працэдура прымусовага выправоджання. На час арганізацыі выправоджання іншаземца могуць змясціць у пункты часовага знаходжання ў сістэме Дзяржаўнай міграцыйнай службы.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, цяпер у такіх пунктах знаходзяцца чацвёра грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Каментары6

  • Serge
    01.08.2025
    Ну і як беларусам дапамагаць Украіне, калі такія бар'еры з легалізацыяй?
  • барадзед
    01.08.2025
    Сачыце за лічбамі, тысячамі, мільярдамі
  • Фиктивный брак Огуркова засчитали?
    01.08.2025
    Или нет?

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах40

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу6

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах40

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць