Грамадства

«Па загадзе зверху, але не Папы». Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне

Шматгадовы пробашч трэці год закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску, адзін з найбольш вядомых і заслужаных святароў Беларусі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, год таму адпраўлены на пенсію і ў адстаўку з гэтай пасады, упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне, піша Katolik.life.

«Па загадзе зверху». Ксёндз Завальнюк упершыню публічна распавёў пра сваё звальненне
Уладзіслаў Завальнюк

Раней са слоў вернікаў паведамлялася, што святар не падаваў прашэння аб адстаўцы, як гэта было заяўлена афіцыйна.

Цяпер ксёндз Завальнюк пацвердзіў гэта ў сваім відэа, якое прысвяціў тэме жыцця на пенсіі як сваёй, так і кожнага чалавека.

Святар адзначыў, што яго адправілі на «незаслужаны адпачынак», а затым працягнуў:

«На пенсію адправілі мяне па загадзе зверху [пры гэтым паказаў уніз], але не Папы [Рымскага]. Адхілілі, адлучылі мяне ад алтара, адпраўлення святой Імшы, ад Касцёла, душпастырства — разумей, ад народа».

Пры гэтым ксёндз падкрэсліў, што ўся надзея на Бога, «усё выправіцца, давяраю Богу».

Пасля гэтага святар вырашыў, што раз яго «адхілілі ад Божага алтара, ахвяры святой Імшы, трэба абвяшчаць Слова Божае». Таму ён адкрыў свой ютуб-канал «Голас душы», які мае цяпер амаль 3 тысячы падпісчыкаў.

У сваіх відэа святар праяўляе сябе як моцны прапаведнік, а ў цэлебрацыі святых імшаў удзельнічае ў тых парафіях, якія запрашаюць яго да сябе.

Ксёндз Завальнюк таксама нагадаў пра рэпрэсаванага пры СССР святара Адама Станкевіча, які выдаў малітоўнік «Голас душы», і расстралянага пробашча Чырвонага касцёла ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, які напісаў прадмову да другога выдання малітоўніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі4

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць