Свет

Трамп павялічыць пошліны для Індыі за перапродаж расійскай нафты

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра намер істотна павысіць мытныя пошліны на тавары з Індыі. Паводле яго слоў, прычынай стала тое, што Індыя працягвае купляць расійскую нафту і нават перапрадае яе на сусветным рынку з прыбыткам. Ён адзначыў, што такім чынам Індыя ўскосна падтрымлівае канфлікт ва Украіне.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

«Індыя не толькі купляе велізарныя аб'ёмы расійскай нафты, але таксама для значнай часткі набытай нафты прадае яе на адкрытым рынку з вялікім прыбыткам. […] Праз гэта я істотна павялічу тарыф, які Індыя плаціць ЗША», — напісаў Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social, дадаўшы, што Індыю не хвалюе колькасць загінулых ва Украіне.

У канцы ліпеня Трамп абвясціў пра планы ўвесці 25-працэнтныя пошліны на індыйскія тавары і магчымыя санкцыі за закупку расійскіх энергарэсурсаў і ўзбраення. Індыйскі бок адказаў, што гатовы да далейшых перамоў, але будзе адстойваць свае эканамічныя інтарэсы.

З 1 жніўня ў ЗША пачала дзейнічаць новая тарыфная сістэма, устаноўленая адміністрацыяй Трампа. Яна закранае пастаўкі з 69 краін і прадугледжвае пошліны ад 10% да 41%. Для Індыі пакуль дзейнічае сярэдні ўзровень — 25%.

2 жніўня Трамп заявіў, што ЗША атрымалі сігналы пра магчымае спыненне Індыяй закупак расійскай нафты. Аднак, паводле інфармацыі Bloomberg, урад Індыі не выдаваў ніякіх афіцыйных інструкцый на гэты конт. Індыйскія нафтавыя кампаніі самастойна вырашаюць, у каго закупаць сыравіну, зыходзячы з камерцыйных інтарэсаў.

Індыя — трэці найбуйнейшы спажывец нафты ў свеце і значную яе частку імпартуе. На расійскую нафту прыпадае каля 35—40% усяго імпарту нафты ў краіну. Танныя пастаўкі з Расіі дапамагаюць Індыі змяншаць выдаткі, стрымліваць рост цэнаў і інфляцыю.

Міністр нафты і газу Індыі Хардып Сінгх Пуры у інтэрв'ю расійскаму агенцтву ТАСС адзначаў, што энергетычнае партнёрства з Расіяй застаецца моцным і працягвае развівацца, нягледзячы на глабальную нестабільнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс4

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў4

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс4

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць