Грамадства4040

Вячорка: Не ведаю, што Краўцоў умее рабіць рукамі, на практыцы. Вельмі шмат блазнавання

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв’ю «Нашай Ніве» (поўнае інтэрв'ю будзе апублікавана пазней) сярод іншага даў ацэнку здольнасцям сакратара Каардынацыйнай рады Івана Краўцова, колішняга члена штаба Віктара Бабарыкі.

Іван Краўцоў, фота Офіса Ціханоўскай

«Наша Ніва» запыталася, ці могуць Вячорка з Краўцовым у будучыні апынуцца ў адной камандзе.

«Ну, я проста не ведаю, што Краўцоў умее рабіць рукамі, на практыцы, каб яго ў нейкую справу сёння ангажаваць. Я яго бачыў на івэнтах, бачыў у чаціку рэфарматараў — вельмі шмат блазнавання. Чуткі, інтрыгі, прыкольчыкі, але як гэта дапамагае справе — не ведаю. Не ўпэўнены, ці ўмее ён у камандную гульню», — прызнаўся Франак Вячорка.

Тэлеграм-чат «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі» — папулярная сярод палітызаванай тусоўкі пляцоўка для абмеркавання. У ёй пад псеўданімамі ўдзельнічалі і прапагандысты кшталту Ігара Тура.

Чытайце таксама:Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?

Каментары40

  • Вакарасу
    05.08.2025
    Што ты зрабіў на сваім фронце за гэтыя пяць гадоў?
  • .
    05.08.2025
    Той чат рэфарматараў - гэта збор шматлікіх тожебелорусов, якім бліжэй да расейцаў. А вось прарасейская ў розных аспектах пазіцыя Краўцова і іншых бабарыканцаў - гэта ніякая не навіна.
  • Цытата з чата
    05.08.2025
    "Да е***и мы это равенство, нас интересуют только наши права"; "Мне вообще плевать на права мужчин :) вам итак весь мир принадлежит" - гэта думка Ксюшы Малюковай, феміністкі і анархісткі, сяброўкі Краўцова і Базар.

    Можа і гэта варта абмеркаваць, а не толькі біцэпсы ці стрыжакгэтй?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць