Грамадства1010

У Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся з «ілжывага транзіту»

Польскія памежнікі затрымліваюць беларусаў, што скарысталіся «ілжывым транзітам», і дастаўляюць у суд, які вырашае, ці будуць яны чакаць вынікаў разгляду просьбы аб міжнароднай абароне ў закрытым лагеры для ўцекачоў, паведаміў выданню «Позірк» праваабаронца Раман Кісляк.

Фота ілюстрацыйнае

«Практыка памежных органаў Польшчы з канца чэрвеня змянілася, — заявіў суразмоўца. — Беларусы, якія не мелі візы, карысталіся так званым «ілжывым транзітам»: ляцелі з адной бязвізавай краіны ў іншую, а падчас транзіту падаваліся ў Польшчы на прытулак. Як правіла, гэта тычыцца вылетаў з Грузіі».

Найчасцей гэта былі беларусы, у якіх сканчаецца тэрмін дзеяння пашпарта і якія не могуць атрымаць візу, удакладніў Кісляк. Раней у Польшчы ў такіх беларускіх грамадзян прымалі заявы пра наданне прытулку і, як правіла, не затрымлівалі.

«Цяпер усіх затрымліваюць і дастаўляюць у суд, і суддзі ўжо вырашаюць — змяшчаць у закрыты лагер або вызваляць, тады чалавек будзе чакаць рашэння па яго справе на волі. І некалькі чалавек ужо ў лагеры», — адзначыў праваабаронца.

Раману Кісляку вядома пра чатыры такія выпадкі з 24 чэрвеня. Двое беларусаў цяпер знаходзяцца ў закрытым лагеры для мігрантаў, двое — на волі на падставе рашэння суда.

«Органы памежнай аховы кажуць, што беларусы інструменталізуюць права на прытулак», — падкрэсліў суразмоўца.

Каментары10

  • бабруйчанін
    06.08.2025
    Польскіх.памежнікаў здзіўляе інструменталізацыя беларусамі Права на прытулак )) ПіС у дзеянні беларусамі ...
    Фраза "инструментализировать это" означает сделать что-то инструментом для достижения определенных целей, то есть, использовать что-то в качестве средства для решения какой-либо задачи. В более широком смысле, это может означать придание чему-либо функциональности инструмента, приспособление чего-либо для практического применения.
    Более подробно:
    Инструментализация: в широком смысле - это придание чему-либо функциональности инструмента, приспособление чего-либо для практического применения.
    В контексте социальных наук, инструментализация может означать использование этничности, языка или других социальных явлений в качестве инструмента для достижения политических, экономических или других целей. Например, в рамках инструменталистского подхода к этничности, этническая идентичность рассматривается как ситуативная роль, которую люди выбирают для достижения определенных выгод.
    Инструментализация: может также относиться к процессу приспособления какой-либо системы, процедуры или технологии для конкретной цели.
    В зависимости от контекста, "инструментализировать это" может иметь разные значения, но в целом оно подразумевает использование чего-либо в качестве средства для достижения определенного результата.
  • Дзяніс
    07.08.2025
    Дык а сэнс гэтага цырка? Ўсе роўна ж мігранты трэба. І лепей хай гэта будуць беларусы з ўкраінцамі.
  • Вадзім
    07.08.2025
    Заявы разглядаюцца - разглядаюцца. У прытулку памежнікі сходу не адмаўляюць - не адмаўляюць. Перадаюць суду на разгляд - то бок практыка з аўральнай становіцца звычайнай. Цэнтр мігрантаў - гэта не турма, хаця лукашыстам хочацца каб так думалі.

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў15

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў15

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць