Меркаванні3131

«Канверт для Ціханоўскай». Геніі-лукашысты зноў самі сябе выкрылі і высцебалі

Два дні ўсе рэсурсы прапаганды анансавалі фільм АНТ як «разнос у шчэпкі», піша Мікола Бугай. Ну і што ж у тым відэа, публікацыю якога рыхтавалі пяць гадоў?

Канверт для Ціханоўскай. Скрыншот з відэа АНТ

На АНТ паказалі кадры, на якіх Андрэй Паўлючэнка перадае скрутак Ціханоўскай. Не Ціханоўскай-2025 — упэўненаму ў сабе еўрапейскаму лідару з досведам, які абапіраецца на падтрымку штаба і сям’і, а Ціханоўскай-2020 — хатняй гаспадыні, якая з прынцыпу кінула выклік дыктатару і засталася ў дні пасля выбараў сам-насам з Карпянковымі і Паўлючэнкамі.

Генерал у фільме шчыра расказвае, як ён 10 жніўня па даручэнні Лукашэнкі прыехаў у Цэнтрвыбаркам, каб разабрацца з заявай, якую туды падала Святлана Ціханоўская.

Стоп! Вы кіраўнік спецслужбы, а Лукашэнка і Ціханоўская — два раўнапраўныя кандыдаты, афіцыйны канчатковы вынік выбараў яшчэ не абвешчаны. Людзі на вуліцах вакол з рызыкай для жыцця б'юць трывогу: выбары сфальсіфікаваныя, трэба перападлік галасоў. І як гэта вы, генерал, па «даручэнні» аднаго кандыдата прыязджаеце да другога кандыдата арганізоўваць яе дэпартацыю за мяжу, ды яшчэ з нейкімі грашыма ў валюце сумнеўнага паходжання?

Паводле слоў Паўлючэнкі, Ціханоўская была напалоханая і разгубленая, не ведала, да каго звярнуцца. Адзіным яе жаданнем было ўбачыць сваіх дзяцей, якія тады былі за мяжой.

«Вось грошы, якія вы прасілі», — кажа Ціханоўскай кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра.

Ціханоўская сапраўды на відэакадрах сядзіць збянтэжаная і спалоханая і не разумее, што рабіць (каб застацца ў жывых!). Які кадр: хатняя гаспадыня сядзіць на кухні, а перад ёю — генерал.

Геніі-лукашысты зноў самі сябе выкрылі і высцебалі.

«Паўлючэнка спрабаваў падкупіць законна выбранага прэзідэнта», — як пажартаваў нехта ў каментах. Ці як гэта там называецца ў Крымінальным кодэксе, калі службовец забірае грошы ў дзяржпрадпрыемства і аддае іх нейкай фізасобе?

А можа некалі нарэшце ў Беларусі стане так, што афіцэры будуць дзейнічаць па законе, а не па паняццях, «згодна з даручэннямі» аднаго з кандыдатаў? Я ўжо не кажу пра тыя «традыцыйныя каштоўнасці», вернасць якім так траскуча дэкларуецца.

У сваім «не да законаў» лукашысты не разумеюць, што іх відэа толькі пацвярджае: пакуль ва ўсёй Беларусі адбываліся дэманстрацыі за сумленны падлік галасоў, Святлану Ціханоўскую фактычна ўзялі ў закладнікі сілавікі з бліжняга кола Аляксандра Лукашэнкі. Яны ізалявалі яе, кандыдата ў прэзідэнты, ад яе каманды — пакуль муж, Сяргей Ціханоўскі, знаходзіўся ў СІЗА. І вымусілі — усё яшчэ законнага, па іх жа законах законнага, кандыдата ў прэзідэнты пакінуць Беларусь.

Што ж, так і сталася тое, што сталася. Маем таталітарны рэжым у Беларусі, які раздзяліў лёс пуцінскай Расіі, і маем Ціханоўскую-2025, якая дагэтуль застаецца легітымным голасам еўрапейскай Беларусі.

Каментары31

  • Лёлік з-пад Лімасола
    07.08.2025
    Во знайшлі час, калі распакаваць кансерву) “дас’е”, якое было зроблена пад пагрозамі, гэта зразумела апошняй бондаравай. Відавочна, пячэ Ціханоўская з офісам лукашыстам, а зрабіць нічога не атрымліваецца))
    Не смяшыця мае шкврпэткі, карацей)))
  • Не осуждаю
    07.08.2025
    Я чтобы выжить возможно сделал бы то же самое
  • Ха
    07.08.2025
    Відавочнае, разумныя людзі і так гэта разумеюць, а ябацькі ўжо гэта дыягназ

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна21

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць