Грамадства2121

Агент КДБ, чыё імя было на канверце для Ціханоўскай, мае пашпарт прыкрыцця і катаўся за мяжу

На канверце з грашыма, які можна пабачыць у прапагандысцкім фільме АНТ, напісанае прозвішча з ініцыяламі і прозвішчам Алега Мядзведзя.

Фота: «Белпол»

Імя Алега Уладзіміравіча Мядзведзя нанесена на Чорную карту Беларусі. Па стане на 2020 год ён быў супрацоўнікам групы «Альфа» КДБ Беларусі.

Як паведамілі «Радыё Свабода» ў арганізацыі былых сілавікоў «Белпол», Алег Уладзіміравіч Мядзведзь акрамя пашпарта на сваё імя мае таксама пашпарт прыкрыцця на імя Ніліна Алега Уладзіміравіча.

Алег Мядзведзь нарадзіўся 28 студзеня 1974 года. Вядома, што яго маці працавала медыцынскай сястрой у шпіталі КДБ у Мінску. Паводле звестак «Белпола», дзейнасць Алега Мядзведзя звязаная з замежжам.

Ён мае дыпламатычны пашпарт, па якім шмат разоў ездзіў за мяжу — у Турцыю, Францыю, Латвію, Вялікабрытанію, Італію, Чэхію, Нямеччыну, Аўстрыю, Іран.

Былыя сілавікі таксама паведамляюць, што ў 2021 годзе Алег Мядзведзь выязджаў у Польшчу на аўтамабілі разам з супрацоўнікам цэнтральнага апарата КДБ Юрыем Уладзіміравічам Качанавым.

Як высветліла Reform.news, у 2018 годзе Мядзведзь прымаў удзел у 15-м пасяджэнні нарады кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў дзяржаў — удзельніц СНД у Санкт-Пецярбургу.

Алег Мядзведзь у Санкт-Пецярбургу, 2018 г.
Алег Мядзведзь у Санкт-Пецярбургу, 2018 г.

Каментары21

  • 11
    07.08.2025
    Катаются спокойно агенты КГБ через границу, только простым беларусам ВИЗы не взять гостевые даже попасть в Польшу или Литву к своим родным. 5
  • Будет очэнь ицерэсно
    07.08.2025
    Это, наврное, то про что недавно намекал Лукашенко, мол у нас на них куча компромата. Так интересно получилось: Луке дложили, что это имеется, но не уточнили какого качества, а он, так вышло, своей заявой "порожняк и прогнал")
  • .
    07.08.2025
    Ці ёсць тлумачэнні, чаму BelPol ведае і не раскрывае інфармацыю пра ўсе пашпарты прыкрыцця. Толькі па канкрэтнаму чалавеку калі нешта здараецца.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць