Грамадства22

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары

Пяць гадоў таму, 9 жніўня 2020 года, адбыліся прэзідэнцкія выбары. У той нядзельны дзень на выбарчых участках стаялі натоўпы людзей з белымі стужачкамі на запясцях, многія ў белых строях. А вечарам яны выйшлі на плошчы пратэставаць супраць нахабнай фальсіфікацыі вынікаў.

Мінск. 9 жніўня 2020 года

Спачатку ўвечары 9 жніўня былі агучаны афіцыйны экзітполы: за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 79,7%, Святлану Ціханоўскую — 6,8%. Потым ЦВК сказаў, што за Лукашэнку прагаласавалі 80,2 %, Ціханоўскую — 9,9%.

Платформа «Голас» давала іншыя лічбы. Удалося атрымаць пратаколы 432 участковых выбарчых камісій у Мінску з 731. Святлана Ціханоўская набрала паводле іх 132 941 голас, пры тым, што паводле версіі ЦВК, у яе ў Мінску агулам усяго 126 861 голас.

У 2021 годзе платформа «Голас» завяршыла альтэрнатыўны падлік галасоў. Аналітыкі каманды заявілі, што Святлана Ціханоўская набрала сама меней 3 млн галасоў і перамагла ў выбарах ужо ў першым туры.

Дзясяткі тысяч абураных людзей вечарам 9 жніўня выйшлі ў цэнтры сваіх гарадоў на маштабныя пратэсты.

У Мінску былі перакрытыя асноўныя магістралі, у горад была сцягнута спецтэхніка, уключаючы вадамёты, міліцэйскія аўтазакі і армейскія грузавікі. Міліцыя ўжывала светлашумавыя гранаты, слезацечны газ, гумовыя кулі і вадамёт. Кіраўнічку ЦВК Лідзію Ярмошыну пад аховай эвакуявалі з Дома ўрада.

Пратэсты працягнуліся на наступны дзень, увечары 10 жніўня на Пушкінскай у Мінску быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі. 

13 жніўня 2020 года дзяўчаты ў белым з кветкамі выйшлі на вуліцы Мінска, каб заклікаць улады спыніць гвалт. Першая жаночая акцыя прайшла напярэдадні на Камароўцы. 13 жніўня стыхійныя акцыі супраць гвалту ахапілі ўвесь Мінск. 

15 жніўня адбылося развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, а ў нядзелю, 16 жніўня, некалькі сотняў тысяч чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі выйшлі ў цэнтр Мінска.

З гэтага дня па нядзелях у Мінску праходзілі маштабныя акцыі пратэсту, якія сціхлі толькі ў канцы лістапада пачатку снежня. Некалькі тыдняў праводзіліся жаночыя акцыі ў суботы і маршы пенсіянераў у панядзелкі.

Рэжым абрынуў маштабныя рэпрэсіі, дзясяткі тысяч былі арыштаваныя, тысячы прайшлі праз калоніі. Зараз у Беларусі 1187 палітвязняў. Сотні тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць радзіму.

Каментары2

  • Бацька Мінтай
    09.08.2025
    Ня выбары, а СОВ - спецыяльная аперацыя "выбары", якую народ спрабаваў спыніць. Узгадаем палеглых, скрадзеных і пазбаўленных волі, вымушаных уцекачоў.
  • Памятаем
    09.08.2025
    Варта памятаць, што гвалт пачаўся з правакацыі лукашыстаў. На відэа ўвечары 9 жніўня з камер відэаназірання каля стэлы з дзьвух ракурсаў выдатна бачна, як амапавец перадаў правакатару ў цывільным выбуховы пакет, які тый праз некалькі секундаў кініў у натоўп.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 8

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць