Нерухомасць88

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Алег Праляскоўскі займаўся прапагандай у 2000-2010-х, а пасля нібыта вярнуўся на радзіму ў Расію.

Самым дарагім домам, які прадалі ў Мінску ў ліпені 2025 года, стаў катэдж на вуліцы Пакроўскай. Як паведамляе Realt.by са спасылкай на Рэестр цэн на зямельныя ўчасткі, за яго заплацілі $600 тысяч. Адрас дома не паведамляецца, вядома толькі яго плошча — амаль 456 квадратных метраў.

На вуліцы Пакроўскай знаходзіцца паўтара дзясяткі дамоў. Некаторымі з іх валодаюць бізнесмены, а частку ўчасткаў раздавалі ў сярэдзіне 2000-х прадстаўнікам лукашэнкаўскай эліты — чыноўнікам і топ-спартсменам.

Сярод гаспадароў элітнага жылля на Пакроўскай віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч, колішні віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза. Тут мелі нерухомасць хакеісты Руслан Салей і Уладзімір Цыплакоў (абодва загінулі).

Дамы будаваліся па індывідуальных праектах, таму плошча ў кожнага з іх адрозніваецца ад суседняга.

Дом плошчай 455,9 метра — адзіны, які дакладна трапляе пад апісанне — належаў былому міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскому.

Праляскоўскі — ураджэнец падмаскоўнага Сергіева Пасада, доўгі час ішоў па вайсковай лініі. Калі ўзначаліў аналітычны аддзел службы бяспекі Лукашэнкі, то кар’ера набыла другое дыханне.

Праляскоўскі ўзначальваў інфармацыйнае агенцтва БелТА, быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Пасля былі крэслы галоўнага ідэолага краіны, дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра і, нарэшце, пасада міністра інфармацыі.

У 2014 годзе Праляскоўскага знялі з пасады, больш пра яго не было чуваць. Знаёмыя экс-чыноўніка казалі, што ён вярнуўся на радзіму ў Сергіеў Пасад.

Каментары8

  • hair
    11.08.2025
    Убачылі ў "навінах" сустрэчу сіпатага з чалябінскімі. Што ў яго з голасам?
  • Влад
    11.08.2025
    А вы и дальше батрачьте на диктатуру и платите налоги!

    [Зрэдагавана]
  • Тихановский тоже приложил к пропаганде руку
    11.08.2025
    Студия Компас снимала рекламные ролики для многих диктаторских предприятий.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць