Грамадства33

«Ад прадзедаў спакон вякоў». У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам

Выява класіка з'явілася на будынку бібліятэкі.

Скрыншот відэа АНТ

У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам. Роспіс упрыгожыў будынак раённай бібліятэкі, якая носіць імя паэта.

Зараз мастакі дадаюць апошнія штрыхі да мурала, але кампазіцыя ўжо зразумелая. На сцяне з'явіўся партрэт Купалы, над ім ляцяць буслы. З’явіцца на мурале і першая страфа верша «Спадчына».

«Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай».

Мурал ствараюць да Дня беларускага пісьменства, які сёлета прыме Ліда.

Каментары3

  • Экстрэмісты
    14.08.2025
    Тэрмінова намаляваць мэра Ліды, Леніна, і танк.
  • Слухайце Янку
    14.08.2025
    Паглядзіце на гэты мурал, мэру Ліды, ды ўлічыце ягонае пасланьне: навучыцеся любіць нашу Беларусь, ейную родную мову, спадчыну нашых продкаў, карані зь якіх мы выраслі, — а не чужую Расею.
  • Некупала
    14.08.2025
    Мне папа з мамаю ярмо
    Маскоўскае пакінулі:
    Любі начальства, еш гаўно,
    По-русскі, как в Фінляндіі!

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць