Здароўе1919

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй

Новае даследаванне, праведзенае праз 80 гадоў пасля ядзерных бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі, паказала: высокія дозы радыяцыі ўяўляюць меншую рызыку раку, чым звычайна лічыцца.

Сцена разрушений в Хиросиме The scene of devastation in Hiroshima Месца разбурэнняў у Хірасіме
Знішчаная ў выніку ядзернага ўдару Хірасіма. Верасень 1945 года. Фота: AP Photo / File

Як піша Financial Times, лічыцца, што да канца 1945 года ад наступстваў выбуху ядзерных бомбаў, высокіх тэмператур і вострай прамянёвай хваробы загінулі каля 140 000 жыхароў Хірасімы і 74 000 жыхароў Нагасакі.

Пасля катастрофы выжылі каля 324 000 чалавек (іх называюць хібакуся). Прафесар кіравання рызыкамі Брыстальскага ўніверсітэта Філіп Томас ацаніў, што з гэтай колькасці 3100 чалавек у будучыні памерлі ад прамянёвага лейкозу ці раку ўнутраных органаў і іншых тканак, што складае менш за 1%. Вынікі даследавання апублікаваныя ў Journal of Biological Physics and Chemistry.

«Гэта даследаванне паказвае, што радыяцыя, хоць і небяспечная, з’яўляецца слабейшай прычынай раку, чым многія думаюць», — адзначыў Томас, які раней працаваў у галіне ядзернай прамысловасці.

Навуковец пашырыў аналіз афіцыйнага япона-амерыканскага Фонду вывучэння эфектаў радыяцыі, які з 1950 года вядзе даследаванне працягласці жыцця 87 000 хібакуся. Дадаўшы медыцынскія і дэмаграфічныя даныя, Томас ахапіў прыблізна ўсіх 324 000 чалавек, якія перажылі непасрэднае ўздзеянне выбухаў.

Ядзерны грыб над Хірасімай і Нагасакі. Фота: Wikimedia Commons

У даследаванні выкарыстоўваліся розныя матэматычныя і статыстычныя метады для экстрапаляцыі смяротнасці ад раку з канца 1940-х гадоў да 2055 года, калі самаму маладому чалавеку, які выжыў, споўнілася б 110 гадоў.

Рызыка лейкозу, выкліканага радыяцыяй, пачынае павышацца праз 2-3 гады пасля ўздзеяння і дасягае піку прыкладна праз 10 гадоў, у той час як некаторыя ракавыя пухліны ўнутраных органаў і іншых тканак могуць пачаць развівацца нават праз больш чым 50 гадоў.

«Нават тыя, хто выжыў і атрымаў велізарныя дозы радыяцыі, пражылі надзвычай доўга», — адзначае Томас. Так, тыя, хто атрымаў 2,25 Гр (у тры разы больш за ўзровень, які выклікае прамянёвую хваробу, і ў 100 разоў больш за гадавы дапушчальны ўзровень для работнікаў ядзерных аб'ектаў у Вялікабрытаніі), паміралі ў сярэднім ва ўзросце больш за 78 гадоў.

Па словах прафесара эпідэміялогіі раку з Лонданскага інстытута даследавання раку Эмі Берынгтан, агульныя высновы Томаса супадаюць з папярэднімі даследаваннямі па Хірасіме і Нагасакі, але экстрапаляваць іх на іншыя выпадкі без дэталёвай інфармацыі пра дозы трэба з асцярогай.

Берынгтан дадае, што даследаванні хібакуся паказалі адсутнасць перадачы рызыкі для здароўя іх дзецям — гэта было адным з найбольшых страхаў людзей, эвакуяваных падчас крызісу і аварыі на АЭС «Фукусіма-1» у 2011 годзе.

Даследаванне рабочых, якія зазналі ўздзеянне высокага ўзроўню радыяцыі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, таксама не выявіла ўплыву на дзяцей, народжаных імі пасля гэтага.

Каментары19

  • Вадзім
    15.08.2025
    Ну і пры ядзерным выбуху радыяцыйнае забруджванне ёсьць, але нашмат меншае, чым пры выбуху "бруднай бомбы" - як у Чарнобылі, бо амаль усе радыёактыўныя рэчывы трацяцца на энэргію выбуху.
  • Намасце
    15.08.2025
    Карацей, рэнтген у медыцыне не такі страшны, як малююць?
  • Ігар Лямеш
    15.08.2025
    Вадзім , Чарнобыль не "брудная бомба", а аварыя 7-га узроўня. І як раз такі большая частка урана-235 і не пайшла, я думаю, на энэргію выбуху пры выпрабаваннях і баявым прымяненні уранавых бомб. Гляньце на фота Опегеймера і Лэслі Гроўса на мецы быбуху "Трыніці" Як вам іх абутак?

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць