Усяго патроху99

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»

«Нам патрэбны свае зоркі», — перакананы блогер.

Наста Роўда. Фота: Наша Ніва, CC BY-SA 4.0

Вядучы шоу «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў у новым выпуску падкасту «Нешта будзе» абмяркоўваў з Аляксандрам Івуліным беларускіх зорак.

Мелказёраў звярнуў увагу на тое, што аднавілася шоу «Гэта топ», якое вядуць Івулін і Рыгор Астапеня. У адным з апошніх выпускаў гераіняй была дырэктарка «Нашай Нівы» Наста Роўда, якая расказвала гісторыю першай беларускай газеты.

Таксама яе шоу «Ток» цяпер выходзіць у двух варыянтах — то як класічныя інтэрв'ю, то як размовы з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка.

«Хацеў бы адзначыць, якую форму набрала Роўда. У розных варыянтах стала нашмат цікавей. Я не хачу сказаць, што было не цікава. Але цяпер яна дадала нейкай самавітасці і дазволіла сабе таксама выказваць сваю думку. І таму мне падаецца, што ёй належыць прагрэс [новага] сезона», — выказаў сваё меркаванне Мелказёраў.

Таксама ён адзначыў Вольгу Лойка, якая «ў публічную прастору выйшла проста супер».

«Засталося толькі да нас [у падкаст] паклікаць, каб Вольга была проста паўсюль. Самае цікавае, што пакуль яна сапраўды не паўтараецца. Яна паўсюль цікавая».

Мелказёраў расказаў, як Лойка ўспрыняла выказванне аб тым, што яна папулярнейшая за Чалага:

«Мы ляцелі разам з ёй у Вільню. Яна сказала: «Ідэальны піяр». Так што Вольга не пакрыўдзілася, хаця пакрыўдзіліся колішнія яе калегі і нават выдалілі са мною чат».

Каментары9

  • Вышыванга
    16.08.2025
    Трохі дастала калі адныя і тыя ж людзі з адной тусэ бясконца хваляць адзін аднога за кампліментарныя інтэрв’ю.
  • Дд
    16.08.2025
    Проста люмпену надакучыла слухаць Чалага.
    А тут Лойкі кажуць ды прыемна гладзяць па шэсці, чаму б не заліпнуць.

    Хутка ўсё кончыцца, хутка лясне, усіх адпусцяць ды паедзем у Менск. Не заўтра канешне, але вось-вось. Яны дрэнныя, мы не ідэальныя, затое неверагодныя.
  • Gordon Lonsdale Sr
    16.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць