Грамадства11

«Не адпавядае новай канцэпцыі». У Вільні з музея прыбралі экспазіцыю, прысвечаную Якубу Коласу

Выстава з'явілася ў колішнім музеі імя Пушкіна ў віленскім раёне Маркуці 7 гадоў таму. Яна ўключала кнігі і артэфакты, звязаныя з творчасцю беларускага паэта. Але пасля рэарганізацыі ў сістэме музеяў у Вільні экспазіцыю прыбралі, паведаміў «Радыё Свабода» старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Алесь Адамковіч.

Якуб Колас

«Там поруч быў дом, дзе Якуб Колас жыў разам са сваёй жонкай Марыяй Каменскай. Пэўны час там быў музей Коласа, але пасля ён закрыўся. У 1963 годзе экспанаты перадалі ў музей Пушкіна, які быў па суседстве. У пачатку 90-х гадоў былі спробы адраджэння гэтага музея, але дом разваліўся, бо яго з'еў грыбок, а новы пабудаваць не паспелі», — расказвае Алесь Адамковіч.

Экспазыцыя, прысвечаная Коласу, зьявілася ў музеі імя Пушкіна ў 2018 годзе.

Выстава змяшчала копіі дакументаў, фотаздымкі і іншыя артэфакты, кажа Адамковіч.

«Прайшла рэарганізацыя музеяў, музей перайменавалі і зрабілі філіялам Віленскага музея. А новае кіраўніцтва чамусьці вырашыла прыбраць гэты пакойчык Коласа. Нейкіх кансультацый з грамадскасцю на гэты конт не праводзілі», — дадае суразмоўца.

У 2023 годзе музей змяніў назву і замест Літаратурнага музея Пушкіна ён стаў называцца Музей-сядзіба Маркуці (Markučiai). А сёлета самакіраванне Вільні правяло рэарганізацыю, музей стаў філіялам Віленскага гарадскога музея. У адказе кіраўніцы Віленскага гарадскога музея Расы Антанавічэне на запыт «Радыё Свабода» гаворыцца, што экспазіцыя Коласа не адпавядае новай канцэпцыі музея ў Маркуцях.

Рукапісы з выставы ў музэі Якуба Коласа ў Менску. Ілюстрацыйнае фота
Рукапісы з выставы ў музеі Якуба Коласа ў Мінску. Ілюстрацыйнае фота

Паводле кіраўніцы, прысвечаная Коласу выстава з'явілася ў 2018 годзе паводле дамовы з музеем Якуба Коласа ў Мінску. Аднак адносіны з беларускім музеем Коласа былі разарваныя яшчэ ў 2020 годзе, а ў маі 2025 года прынялі рашэнне пра дэмантаж экспазіцыі.

«Пасля таго як сядзіба Маркуці стала часткай гарадскога музея, мы вырашылі канчаткова адмовіцца ад статусу літаратурнага музея і надаваць значна больш увагі гісторыі сядзібы і яе жыхароў, гістарычнаму кантэксту ўзнікнення і існавання сядзібы. Выстава, прысвечаная Коласу, якая паводле дамовы мела быць закрытая ў 2021 годзе, выпадае з акрэсленага тэматычнага шэрагу», — паведаміла Раса Антанавічэне.

Калекцыя, звязаная з Коласам, у музеі ў Маркуцях налічвае тры дзясяткі артэфактаў. Цяпер яны маюць захоўвацца ў фондах установы.

«Музей не плянуе аднаўляць экспазіцыю, прысвечаную Якубу Коласу, аднак сапраўды не будзе пазбягаць згадваць паэта, расказваючы гісторыю горада Вільні і двара Маркуці ў сваіх часовых выставах», — адказвае Раса Антанавічэне.

Экспазіцыя Коласа таксама існавала як культурны асяродак, тут адбываліся беларускія імпрэзы і канцэрты.

У 1907—1908 годзе Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) працаваў у рэдакцыі «Нашай Нівы» і жыў у Вільні. Час з 1908 па 1911 гады Колас правёў за кратамі. Пасля вызваленьня ён паехаў працаваць настаўнікам у Пінск, дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Марыяй Каменскай, якая якраз жыла ў Вільні, а дакладней у тагачасным віленскім прадмесці Калёнія. У доме маці Марыі Каменскай, у цяперашніх Маркуцях, Якуб Колас з жонкай бывалі на працягу 1913—1915 гадоў.

Пасля таго як Якуб Колас перабраўся ў Мінск, у гэтым доме жыў швагер Коласа Іван Каменскі, які падтрымліваў ідэю стварэння тут музея Коласа і перадаў шэраг рэчаў для будучай экспазіцыі. Ідэя стварэння музея нават была замацаваная пастановай Савета міністраў Літоўскай ССР у жніўні 1960 года. Аднак у доме знайшлі грыбок, які нішчыў будынак, таму яго ліквідавалі, а новы не пабудавалі.

У Вільні ёсць вуліца Якуба Коласа, а таксама мэмарыяльная шыльда на будынку факультэта крэатыўнай індустрыі Віленскага тэхнічнага ўніверсытэта імя Гедзіміна. Менавіта тут у 1907 годзе месцілася рэдакцыя «Нашай Нівы», дзе працаваў Колас.

Каментары1

  • Молчим дома. В Варшаве.
    16.08.2025
    И не один борец за все белорусское даже не возмутился. Вот брызгать ядом по поводу православной церкви - это святое для поляка дело. А какой-то там музей Коласа, да кому он нужен.

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць