Свет66

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне

Лідары ЕС на сустрэчы з Дональдам Трампам у Белым доме прапаноўвалі размяшчэнне вайскоўцаў еўрапейскіх краін ва Украіне пасля заканчэння вайны як адну з гарантый бяспекі краіны. Падкрэслівалася, што гутарка не ідзе пра кантынгент НАТА. У РФ пракаментавалі прапанову. 

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Фота: МЗС РФ

Любое размяшчэнне войскаў дзяржаў НАТА ва Украіне катэгарычна непрымальнае для Расіі і пагражае рэзкай эскалацыяй, заявілі ў панядзелак у МЗС РФ.

«Пацвярджаем не раз агучаную пазіцыю аб нашым катэгарычным непрыманні любых сцэнароў, што прадугледжваюць з’яўленне ва Украіне ваеннага кантынгенту з удзелам краін НАТА, што пагражае некантралюемай эскалацыяй канфлікту з непрадказальнымі наступствамі», — гаворыцца ў каментарыі на сайце МЗС РФ.

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ напярэдадні заявіў, што пытанне пра сяброўства Украіны ў НАТА «цяпер не абмяркоўваецца», але вядуцца перамовы аб магчымых гарантыях бяспекі для Кіева. Паводле яго, гэтыя гарантыі маглі б быць падобныя да механізмаў калектыўнай абароны, прадугледжаных статутам альянсу. Ён адзначыў, што гаворка ідзе пра «дыскусіі, якія працягваюцца», а не пра канкрэтныя рашэнні.

Каментары6

  • Бачыў хто каня?
    19.08.2025
    Можа аўсу лепш з'еш, каб так не смярдзела, калі свой рот адкрываеш, а?
  • Я
    19.08.2025
    Ну понятно. Отдайте нам всю Донецкую область с укреплениями, которые 10 строили. Мы годик подождем, каждый день устраивая провокации в виде обстрелов. Подкопим сил. А через год заявим, что это нас провоцируют и двинем вперед. Ну а если там будет контингент войск других стран, как же мы это сделаем? Не, плохие вы.
  • Жвір
    19.08.2025
    Куды ўжо "рэзчэ" заэскаліраваліся, чым яно ўжо ёсьць. Горай ужо ня будзе, хіба каняра на ядзерку нацякае, дык ён павінны ведаць, што пагражае сам сабе...
    Чаму маскавітаў яшчэ не папярэджваюць пра гэта ? ці не спадзяюцца, што яны самі разумеюць свае ўласныя рызыкі ? Трэба ім сказаць пра гэта ўголас, маўчаньне яны разумеюць, як застрашанасьць...

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць