Грамадства

Колькі трэба выкласці бацькам, каб сабраць у школу першакласніка

Паводле падлікаў спецыялістаў прадпрыемства «Сталічны гандаль і паслугі», кошт школьных заплечнікаў сёння складае ад 56 да 244 рублёў. Каб запоўніць яго ўсім неабходным, бацькам вучняў малодшых класаў прыйдзецца выкласці ад 119 да 363 рублёў, а бацькам старшакласнікаў — ад 115 да 500 рублёў. Гэта ўжо поўны камплект школьнага рыштунку. Самыя «дарагія» пры гэтым — першакласнікі, піша Sputnik.

Фота ілюстрацыйнае

Падрыхтоўка дзіцяці да новага навучальнага года — гэта не толькі купля школьнай формы ці класічнага адзення, але і вялікія выдаткі на канцылярскія і пісьмовыя прылады.

Асабліва шмат выдаткаў патрабуецца ад бацькоў першакласнікаў, бо ім трэба адразу набыць поўны набор, які ўключае каля 30 розных пазіцый.

У гэты спіс уваходзяць:

  • папка для сшыткаў і наборы абгортак для сшыткаў і кніг;
  • пенал (ад простага пластыкавага за 1,5 рубля да моднага за 30 рублёў);
  • сшыткі ў лінейку і клетку (ад 0,21 да 0,85 рубля за адзінку);
  • ручкі з сінімі стрыжнямі (ад 0,22 капейкі за штуку да 18 рублёў за дарагую мадэль, наборы — да 10 рублёў);
  • простыя і каляровыя алоўкі (ад капеек да 15 рублёў);
  • фламастары (5—42 рублі);
  • лінейкі (ад 0,45 да 9 рублёў), тачылкі (0,58—8,88 рубля), гумкі (0,53—5,81 рубля).

Акрамя гэтага, для працоўнага навучання і малявання трэба набыць:

  • альбом для малявання (0,84—6,35 рубля);
  • фарбы: акварэль (3—11 рублёў) і гуаш (5—21 рубель);
  • наборы пэндзляў (ад 4 да 23 рублёў) ці пэндзлі паасобку (3—14 рублёў);
  • «непралівайку» для вады (1,2—3,2 рубля);
  • пластылін (6—20 рублёў), дошчачку для лепкі (3—10 рублёў), ножыкі (1,5—12 рублёў);
  • каляровую і белую паперу, картон (ад 1 да 5 рублёў за набор).

Неабходныя таксама клеі — і ПВА (1,8—3,2 рубля), і клей-аловак (1—5,5 рубля), а яшчэ нажніцы з закругленымі канцамі (4—9 рублёў).

Дзённік у першым класе пакуль што не патрэбны — яго пачынаюць весці толькі з трэцяга класа. Але калі купляць, то каштуе ён нядорага — каля 2,7 рубля, і за апошні год кошт не змяніўся.

Такім чынам, калі браць самыя простыя і танныя рэчы, то камплект школьных прылад для першакласніка з дзесяццю сшыткамі ў клетку і дзесяццю ў лінейку абыдзецца прыкладна ў 80 рублёў.

Калі ж выбіраць самыя дарагія варыянты, то сума перавысіць 330 рублёў.

У параўнанні з мінулым годам цэны істотна не змяніліся: мінімальны набор каштаваў каля 85 рублёў, а самы дарагі — звыш 320.

Вучням сярэдніх і старэйшых класаў сабраць партфель лягчэй і танней. Па-першае, частка канцылярскіх тавараў застаецца з мінулага года ў добрым стане. Па-другое, ім ужо не патрэбныя некаторыя прылады — напрыклад, пластылін, дошчачкі для лепкі, каляровая папера ці картон. Таму цэны на зборы будуць ніжэйшыя, чым у першакласнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускую Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Беларускую Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

«Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні3

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы25

У Мазыры з акна дзявятага паверха выпала аднагадовае дзіця2

Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей9

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду8

Выйшаў трэці сезон любімага беларусамі серыяла пра шляхту — вось чым здзіўляе «1670». Там зняліся і беларусы11

Сын дэпартаванага салдата арміі Андэрса з-пад Навагрудка адсудзіў $180 тысяч за пакуты бацькі ў савецкім лагеры13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускую Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Беларускую Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць