Здарэнні1111

У Шчучынскім раёне жанчына папрасіла прыбраць смецце з участка, а ёй знеслі дом

Рабочыя з мясцовага калгаса павінны былі прыбраць кусты, але перастараліся.

Здымак ілюстрацыйны

Жыхарка Шчучынскага раёна папрасіла мясцовы калгас дапамагчы ёй прыбраць смецце з участка. Яна заплаціла 9 тысяч рублёў, за гэтыя грошы работнікі павінны былі прыбраць кустоўе і дрэвы. Увогуле, навесці парадак на ўчастку.

Жанчына вельмі здзівілася, калі прыйшла праверыць працу. Кустоўя і дрэў не было, як і дамовіліся. Але яшчэ работнікі чамусьці знеслі дом і іншыя пабудовы. А ўчастак адправілі пад пасеў, піша БелТА.

Гаспадыня звярнулася ў суд і пракуратуру. Там агракамбінат дамовіўся з жанчынай і пагадзіўся кампенсаваць шкоду, а таксама судовыя выдаткі.

Але на гэтым усё не скончылася. Пракуратура вырашыла разабрацца, чаму ўвогуле работнікі вырашылі знесці дом. Аказалася, такое распараджэнне аддаў начальнік філіяла агракамбіната. Якая была ў яго матывацыя, незразумела. Але пракуратура вырашыла спаганяць з яго тыя 9 тысяч рублёў за працу, якія калгас быў вымушаны вярнуць жанчыне.

У судзе дырэктар віну не прызнаў. Але суддзя абавязаў яго вярнуць грошы прадпрыемству.

Каментары11

  • даведка
    20.08.2025
    9 тысяч в реальности обязали возместить за незаконный снос дома и построек.
    Сначала по иску компенсировал филиал, агрокомбинат возложил на директора.
  • Jorg
    20.08.2025
    Саўковае самадурства начальства. Напэўна, вырашыў, калі смецце прыбраць, то няхай і гэтую халупу прыбяруць. Будзе месца пад пасеў. А тое, што гэта прыватная ўласнасць - думак не было. Альбо ўзніклі ды знуіклі. Вось і паказальна, якімі катыгорыямі мысляць "начальнікі"- катыгорыямі калгасу. І так уся краіна, амаль. Выхавана высшая каста самадураў, вырашальнікаў лёсаў усіх і ўся. Толькі вынікі атрымоўвываюцца без гаспадарчага сэнсу
  • даведка
    20.08.2025
    Директору филиала 70+ лет, он депутат райсовета и член партии «Белая Русь».)

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць