Грамадства2727

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура

З нерасійскіх аўтараў Качанава згадала толькі Рэмарка.

Наталля Качанава

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава расказала ў інтэрв'ю газеце «Знамя юности», якія кнігі чытае.

«Перыядычна вяртаюся да класікі, часам чытаю лёгкую літаратуру (каб разгрузіцца), сачу за сучаснымі бестселерамі, люблю гістарычныя раманы і аўтабіяграфіі. Праўда, вельмі выбарачна: у сутках, на жаль, усяго 24 гадзіны.

У маёй старэйшай дачкі ёсць асабістая вялікая сямейная бібліятэка, якую яна пастаянна папаўняе, у тым ліку рэдкімі выданнямі. У асноўным я бяру кнігі ў яе. Па рэкамендацыі дачкі нядаўна з задавальненнем прачытала два творы Захара Прылепіна — «Абіцель» i «Ясенін. Абяцаючы сустрэчы наперадзе». Мой тата вельмі любіць гэтага паэта-сярэбраніка, восенню будзе 130 гадоў з дня яго нараджэння. Часам кнігі дораць калегі і сябры, нешта бяру пачытаць у грамадскай бібліятэцы.

З улюбёнага — Пушкін. «Яўгенія Анегіна» ведала практычна на памяць. Непаўторная анегінская страфа. І калі зноў перачытваю раман у вершах, лаўлю сябе на думцы, што чытаю не радкі, а перагортваю па памяці старонкі. Яшчэ з улюбёных — Талстой і Эрых Марыя Рэмарк, яго «Тры таварышы» і многія іншыя творы.

Неабыякавая да праваслаўнай літаратуры. Яна наогул займае асаблівае месца ў маёй душы. З апошніх — успаміны Голубевай-Карэлiнай, духоўнай дачкі Серафіма Вырыцкага. Спадабалася дакументальнае даследаванне Паўла Басінскага «Леў Талстой. Уцёкі з рая», дзе ён апавядае аб апошніх гадах жыцця вядомага пісьменніка, яго ўцёках з дому і смерці, ахутанай мноствам міфаў і легенд.

Зараз пагрузілася ў аўтабiяграфiчную кнігу «Мой тэатр» пра Мікалая Цыскарыдзе. Люблю балет, хаджу з задавальненнем на пастаноўкі. Нядаўна ў Мінску піцерская трупа тэатра балета Барыса Эйфмана падарыла неверагоднае задавальненне прыхільнікам «Ганны Карэнінай», расказаўшы новую старую гісторыю».

Каментары27

  • Кралала
    21.08.2025
    Дык што там з 1300 палітзняволеных?
  • Спадар
    21.08.2025
    Як заўжды у туалеце?
  • vvv
    21.08.2025
    Расея ў галаве, расея ў думках - вось дзе самая страшная небяспека!

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў30

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў30

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць