Грамадства1616

Сілавікі апублікавалі рапарты, якія ім пісала палітзняволеная Канавалава. Але яна прызнавалася ў супрацы яшчэ раней

Тэлеграм-канал ГУБАЗіКа выклаў копіі паведамленняў, якія ў калоніі пісала адміністрацыі палітзняволеная Антаніна Канавалава. Чаму іх вырашылі апублікаваць цяпер, незразумела. А яна ў адказ паабяцала «асабісты падарунак». 

Антаніна Канавалава

Першая з папер, якія паказалі сілавікі — гэта заява, напісаная ад імя Антаніны Канавалавай. У тым тэксце яна пагаджаецца добраахвотна садзейнічаць у прадастаўленні значнай інфармацыі. На фота замазаныя словы, якія сведчаць пра тое, каму ж Антаніна сабралася садзейнічаць. Сітуацыя ж адбывалася ў жаночай калоніі ў Гомелі.

Сілавікі таксама выклалі фотаздымкі аркушаў паперы з рукапісным тэкстам, які, меркавана, напісала таксама Канавалава. Там згадваюцца імёны іншых палітвязняў — Ірыны Шчаснай, Галіны Дзербыш, Наталлі Дулінай, Сафіі Сапегі. У рапартах няма інфармацыі, якая мусіла б прывесці да дадатковага пакарання таго ці іншага чалавека. Гэта апісальныя звесткі пра тое, хто што казаў і як рэагаваў на тыя ці іншыя падзеі. Дакумент дае ўяўленне пра тое, што цікавіць адміністрацыю калоніі, якія справаздачы аператыўнікі хочуць мець ад сваіх інфарматараў.

Давераная асоба Святланы Ціханоўскай Антаніна Канавалава была затрыманая 6 верасня 2020 года. Ёй прысудзілі пяць з паловай гадоў калоніі за «масавыя беспарадкі». Пасля быў арыштаваны і яе муж Сяргей Ярашэвіч. Дзеці Антаніны засталіся з бабуляй. Антаніна Канавалава выйшла па памілаванні 10 снежня 2024 года, пасля чаго з'ехала за мяжу.

Ужо ў эміграцыі Канавалава прызналася, што за кратамі ёй давялося пагадзіцца на супрацоўніцтва з адміністрацыяй калоніі.

Пасля вызвалення, калі Антаніна яшчэ знаходзілася ў Беларусі, яе, як лічыць жанчына, распрацоўвалі ў мэтах далейшага супрацоўніцтва. Канавалаву выклікалі ў ГУБАЗіК:

«Яны мне задавалі пытанні: «Ці памянялі вы свае погляды?» Вядома, я ім казала, што памяняла погляды, мне трэба было зрабіць усё, каб яны мне паверылі. Я ім казала, што мае дзеці вернуцца ў Беларусь, хаця я ўжо ведала, што яны не вернуцца».

Пазней жанчыну выклікалі на «размовы» яшчэ чатыры разы. Антаніну распытвалі пра тое, як справы ў калоніі пад кіраўніцтвам новага начальніка, прапаноўвалі знайсці ёй працу і прывезці дзяцей у Беларусь. Паводле слоў Антаніны, калі сілавікі пабачылі, што ў яе няма жадання супрацоўнічаць, яны пачалі пагражаць ёй новай крыміналкай.

На сённяшнюю публікацыю сілавікоў жанчына адрэагавала ў сваім фэйсбуку. Яна напісала, што ў той заяве пагаджалася супрацоўнічаць менавіта з адміністрацыяй калоніі, і гэтыя словы сілавікі быццам замазалі на фота. Цяпер жа, піша Антаніна, у яе атачэнні ёсць людзі, якія перадаюць сілавікам інфармацыю пра яе перасоўванні.

Канавалава абяцае навіны па сваёй справе:

«У бліжэйшы час адбудуцца незалежныя праверкі на паліграфе, да якіх я ўжо рыхтуюся. Астатняе скажуць факты. Так што чакайце, супрацоўнікі, для вас у мяне будзе асабісты падарунак».

Яна не стала тлумачыць, чаму і з якой нагоды вырашыла пайсці на паліграф.

Былая палітзняволеная Ірына Шчасная, пра якую Канавалава расказвала ў адным са сваіх рапартаў, выказалася ў яе падтрымку: 

«Падтрымаю Тоню кожным словам і кожнай думкай. Гэта менавіта той чалавек, у чыім сумленні я ўпэўненая на 100 адсоткаў, бо з яе падтрымкай і дапамогай я ўсё ж прайшла самыя страшныя часы ў катавальні №4. Дзякуй табе, даражэнькая. Мы разам!»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Пракоп
    21.08.2025
    Даже не ведаю што сказаць
  • даведка
    21.08.2025
    Силовики пробили дно, разгласив секретную информацию по собственной агентуре.
    Тертель за это должен лично возбудить уголовное дело и утвердить их задержание.
  • Ленін - вядомы Нямецкі агент і агент ахранкі
    21.08.2025
    ну і шо? Маскоўскамоўны свет ён такі , а вы чакалі балі і французскія булкі з хрустам ? пры гэтым і Ленін (вядомы Нямецкі агент) і поп - Гапон былі агентамі ахранкі , да чаго спадары патэнты можа вас ( і нас змагароў) прывесці вашы гульну ў ахранку ;)

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця9

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры жыллё, якое планавалася для льготнікаў, зрабілі арэндным6

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?5

Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі3

«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска3

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам4

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?8

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця9

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць