Грамадства11

«Вось такі цырк». У Бабруйску па даведку ад акуліста людзі стаяць у чарзе ў оптыку

Жыхар Бабруйска выклаў у тыкток відэа доўгай чаргі ў оптыку. Аказваецца, людзі стаяць не па зніжку ці нешта з распродажу. Гэта чарга да афтальмолага — бо ў горадзе не хапае дактароў, піша «Люстэрка».

Чарга каля ўваходу ў салон «Люкс Оптыка» у Бабруйску, жнівень 2025 года. Скрыншот: відэа tiktok.com/@vasilich

На кадрах відаць, як у сонечны дзень каля ўваходу ў салон «Люкс оптыка» на вуліцы Менскай у Бабруйску стаіць чарга з больш чым дзясятка чалавек.

«Вось такі вось цырк зладзілі людзі. А палове восьмай раніцы займаюць чаргу ў «Оптыку», каб узяць даведачку дзіцяці ў школу. У паліклініцы няма акулістаў», — каментуе мужчына за кадрам.

@vasilich__._ Справка у окулиста #хочувтоп #хочуврекомендации #окулист #школа ♬ оригинальный звук - vasilich__._

Сапраўды, некаторыя прыватныя крамы оптыкі прапануюць платную паслугу па праверцы зроку і выдачы даведак для навучальных устаноў.

Напрыклад, у адной з сетак салонаў, якія працуюць у Мінску і іншых гарадах, кошт выпісвання даведкі з дыягностыкай і афтальмаскапіяй складае 40 рублёў. Але чаму гэтую паслугу стала праблематычна атрымаць бясплатна ў дзяржаўнай паліклініцы?

Каб высветліць гэта, журналіст «Люстэрка» пад выглядам занепакоенага бацькі патэлефанаваў на гарачую лінію Бабруйскай цэнтральнай бальніцы. Менавіта яна кіруе ўстановамі аховы здароўя горада.

На пытанне, чаму людзі вымушаныя звяртацца ў прыватныя оптыкі і ці будзе такая даведка сапраўдная для школы, у бальніцы адказалі, што прычына — у недахопе кадраў.

«Спецыялістаў у нас, на жаль, не хапае. Але гэта не толькі ў нашым горадзе, такая сітуацыя ў цэлым [у Беларусі], — адказала дзяжурная. — Калі ў крамах оптыкі праводзяць паўнавартасны агляд, а не проста правяраюць вастрыню зроку, то тады так, [даведка адтуль ] падыходзіць».

Пры гэтым яшчэ 15 жніўня загадчыца Бабруйскай гарадской дзіцячай паліклінікі № 4 Кацярына Шмакава ў каментары для тэлеграм-канала «Говорит и показывает Бобруйск» запэўнівала, што праблем з доступам да доктара няма:

«У нас робіцца прыём дзяцей дзіцячым доктарам-афтальмолагам. Запісацца можна напрамую праз рэгістратуру, тэлефон ці сайт».

Журналіст «Люстэрка», таксама прадставіўшыся бацькам, патэлефанаваў у рэгістратуру гэтай паліклінікі, каб запісаць дзіця на прыём. Аднак пра анлайн-запіс або браніраванне часу па тэлефоне гаворкі не вялося.

— Дзіцяці на агляд афтальмолага для даведкі ў школу калі можна запісаць? — спытаў журналіст.

— Можаце прыйсці заўтра з 12.00 да 13.00 па чарзе або ў панядзелак з 16.00 да 18.00 падысці, — адказала супрацоўніца рэгістратуры.

— Толькі па жывой чарзе? А запісацца загадзя нельга?

— Так, толькі па жывой. 

Каментары1

  • бабруйчанін
    21.08.2025
    Знайшлі магчымасць зменілі лагісціку
    10 чалавек гадзіна ці 2 і маешь паперку . Выйсце
    Спытай колькі чакаць і каштуе у суууседзей па колу і далей на захад ..
    Страхавая медыцына гэта дзля машэнікаў страхаўшчыкоў і лекарей якія з імі у доле....

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся42

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака4

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу9

«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся42

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць