Свет1212

Лаўроў: Расія прызнае Зяленскага «кіраўніком рэжыму», але па Канстытуцыі ён нелегітымны

У інтэрв'ю амерыканскаму каналу NBC міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што падчас сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расіі на Алясцы магчымасць асабістай сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага нібыта не абмяркоўвалася. Увогуле ж Расія прызнае Зяленскага дэ-факта «кіраўніком рэжыму» і гатовая з ім сустрэцца ў гэтай якасці, але паводле Канстытуцыі ён, маўляў, нелегітымны.

Сяргей Лаўроў. Фота: mfa_russia / Twitter

«Пуцін выразна заявіў, што мы гатовыя працягваць прамыя перамовы з Украінай, якія пачаліся ў Стамбуле. Ужо было тры раўнды. Ён сказаў, што сустрэча на вышэйшым узроўні павінна быць вельмі добра падрыхтаваная. Гэта значыць працэс падрыхтоўкі павінен быць узгоднены. І таму мы прапанавалі павысіць узровень дэлегацый, якія будуць сустракацца ў Стамбуле», — заявіў Лаўроў.

Аднак жа, па яго словах, «сустракацца для таго, каб у Зяленскага была яшчэ адна магчымасць пабыць у святле сафітаў», Расія лічыць «немэтазгодным».

Што да гарантый бяспекі для Украіны, то Лаўроў заявіў, што ў гэтай справе павінен быць кансэнсус, які ўлічвае інтарэсы Расіі.

Каментары12

  • Гарамбуш
    24.08.2025
    Они уже переписали конституцию Украины?
  • Ёсік
    24.08.2025
    Ва Украіне народ абраў прызідэнта, а ў расеі прызначыў сам сябе, ды шчэ абнуліўся. У час вайны Канстытуцыя дазваляе не праводзіць выбары. Лаўроў, стары корч, якія ж вы агідныя пачвары.
  • Paliašuk
    24.08.2025
    Калі панылы конь такі спец у канстытуцыйным праве Ўкраіны, то ён не можа не ведаць, што Крым, Данецкая, Луганская, Херсонская і Запарожская вобласці- суверэнная тэрыторыя Ўкраіны. І яны былі там задоўга да прыняцця пяньковай канстытуцыі рф (а па факце - зборніка пуцінскіх казак) і, тым больш, да агрэсіі ды анэксіі. Гэта - база.
    А тым часам недзе ў Астрашыцкім Гарадку сумуе адзін лука, бо ён і кіраўнік рэжыму, і нелегетымны згодна з Канстытуцыяй.

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі25

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Іран распрадаў усе нафтавыя запасы з танкераў па-за межамі Персідскага заліва. Цяпер яму можа быць складана1

У Наваполацку падоўжаць трамвайную лінію. У перспектыве яна мае дайсці да Полацка4

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення1

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы22

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію31

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі25

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць