Грамадства77

У шакаладках «Камунаркі» знайшлі лічынкі харчовай молі

У сацсетках з’явіліся відэа, на якіх у шакаладках «Камунаркі» бачныя лічынкі харчовай молі. Вытворца быў вымушаны тлумачыць сітуацыю, піша Ofiice Life.

Фота ілюстрацыйнае

Кампанія адрэагавала на сітуацыю, адзначыўшы, што на прадпрыемстве строга выконваюцца санітарныя і гігіенічныя нормы: абсталяванне і інвентар мыюцца і дэзынфікуюцца пасля кожнай змены, праводзяцца месячныя санітарныя дні, заключаныя дамовы на прафесійную дэзынсекцыю і дератызацыю. Праверка паказала, што на фабрыцы няма слядоў шкоднікаў.

Усе прадукты перад пастаўкай у крамы праходзяць кантроль па фізіка-хімічных, арганалептычных і бяспечных паказчыках, што пацвярджаюць таксама незалежныя лабараторыі.

Спецыялісты растлумачылі, што лічынкі ў шакаладзе, паказаным на відэа, з’явіліся не больш за 20 дзён таму і маглі быць выкліканыя парушэннем умоў захоўвання, няправільным суседствам тавараў (напрыклад, побач з арэхамі ці мукой) або недастатковай санітарнай чысцінёй.

Кампанія нагадвае, што за правільныя ўмовы захоўвання і рэалізацыі прадукцыі адказваюць таксама гандлёвыя пункты і спажыўцы. Пры гэтым гарантыя на прадукцыю дзейнічае пры захаванні ўсіх патрабаванняў па захоўванні.

Пакупнікам рэкамендуюць звяртацца ў краму для праверкі ўмоў захоўвання або самастойна праверыць шакалад дома і пры неабходнасці прыняць меры.

Каментары7

  • фліппер
    24.08.2025
    Яно й раней траплялася. Гадоў 10 таму купіў быў каробку Алёнкі, яна ж упакаваная ў поліэтылен, і у такім выглядзе нічога ў пачак патрапіць ня можа, а цукеркі былі паточаныя чарвякамі молі... Г.з.яны былі фасаваныя ўжо ў такім выглядзе.
    Я размаўляў з адным камунаркаўцам, той казаў, што на фабрыцы гэта вялікая праблема, і што вытворчыя памяшканьні час ад часу апрацоўваюць нейкім газам. Тым ня менш праблема застаецца.
  • Вольга
    24.08.2025
    Дух рпц побач захоўваўся недзе, хутчэй за ўсё.
  • даведка
    25.08.2025
    Я уже обращал внимание, что, во-первых, шоколад «Коммунарка» в не запаянной фольге, в отличие от такой же запаянной «Спартака», во-вторых, у «Коммунарки» срок годности шоколада с некоторых пор увеличен вдвое и составляет два года.
    За которые не только личинки моли заведутся, но и детей-погодок выносить можно.

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці11

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чыноўнікі адмянілі расійскую рэйв-вечарынку4

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці11

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць