Гісторыя1818

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?

Гісторык Мікола Волкаў апублікаваў карту гарадоў і мястэчак Вялікага Княства Літоўскага, у якіх у XVI—XVIII стагоддзях існавалі вуліцы Віленскія.

Віленская вуліца ў Лідзе на паштоўцы пачатку XX стагоддзя

Яго даследаванне паказала выразную геаграфічную заканамернасць: гэтыя урбанонімы сканцэнтраваныя ў заходняй і цэнтральнай частцы дзяржавы і абрываюцца на мерыдыянальнай лініі Глыбокае — Гайна — Менск — Слуцк. На ўсход ад гэтай лініі вуліцы з такой назвай не сустракаюцца, за выключэннем выпадкаў у Аршанскім павеце: Магілёў, Бялынічы, Круглае, Талачын, Барань, Смальяны.

Як сцвярджае Волкаў, наяўнасць у гэтым рэгіёне, так званых Друцкіх палях, Віленскіх вуліц сведчыць пра цесную сувязь і гандаль у кірунку сталіцы ВКЛ. Праўда, многія вуліцы з такой назвай там з'яўляюцца толькі ў XVIII стагоддзі, як, напрыклад, у самім Магілёве.

Чырвоным — гарады і мястэчкі, у якіх дакументальна зафіксаваныя Віленскія вуліцы ў XVI—XVIII стагоддзях. Фота: фэйсбук Міколы Волкава

На Падзвінні, у Полацку ці Віцебску, сітуацыя выглядала інакш: хоць дарогі на Вільню існавалі, галоўную ролю выконвала Дзвіна, якая вяла ў Рыгу, таму, на думку Волкава, вуліцы з назвай Віленская там не з'явіліся. Падобнае назіраецца і на Палессі, дзе Прыпяць была галоўнай артэрыяй для гандлю і камунікацыі.

Цікава, што ў Рэчыцкім і Мазырскім паветах Менскага ваяводства, якія размяшчаліся бліжэй да такога буйнога цэнтра, як Кіеў, а не да Вільні, не зафіксавана ніводнай Кіеўскай вуліцы ў XVI—XVIII стагоддзях.

Толькі пасля далучэння да Расійскай імперыі ў ХІХ стагоддзі сітуацыя змянілася: у Пінску, напрыклад, з’яўляюцца вуліцы Кіеўская, Маскоўская, Пецярбургская, у Гомелі — Кіеўскі спуск, у Брэсце — прадмесце Кіеўка, каля чыгункі на Кіеў. 

Характэрна, што і ў Жамойці амаль няма Віленскіх вуліц, што сведчыць пра іншую арыентацыю гаспадарчых сувязяў: не на Вільню, а на Рыгу, Мемель ці Каралявец. 

На думку літоўскага гісторыка Айваса Рагаўскаса, феномен Віленскіх вуліц трэба разглядаць у больш шырокім кантэксце: гэта звязана не толькі з гандлёвымі шляхамі, але і з «гінтэрландам Вільні» — сферай яе ўплыву, дзе адлюстроўваліся маршруты міграцыі людзей, арганізацыя гандлю, а таксама нават структура царкоўнай сеткі, бо Вільня была цэнтрам біскупства. 

З дзясяткаў Віленскіх вуліц, якія існавалі ў Беларусі ў пачатку XX стагоддзя, у наш час засталіся лічаныя адзінкі. Большасць такіх вуліц былі перайменаваныя ў адпаведнасці з савецкай ідэалогіяй.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Вільня!
    26.08.2025
    Працуй пільна, і тутака будзе Вільня
  • Ну-ну
    26.08.2025
    Gorliwy Litwin, выпускнік Клайпэдзкага бурсітэту, які ўжо з гадоў дваццаць ня мае ніводнай акадэмічнай публікацыі, як заўжды прачытаў не вачыма, а месцам, на якім сядзіць, і ня ўбачыў, што гэтыя вуліцы залежаць ад кірункаў лягістыкі, а не Вашэцевай выімагінаванай Літвы. Дарэчы, Віленскіх вуліцаў няма на Жамойці, якая (гэта я ўжо да Волкава дадам) нават у канцы XVIII стагодзьдзя выдавала кніжкі на сваёй, жамойцкай і паводле Матыяса Ніндарфа мела протаэтнічную ідэнтычнасьць адрозную ад аўкштайцкай / летувіскай. Добрае Вам раніцы з чарговымі нязручнымі Вам фактамі :D :D :D
  • Вільня наша!
    26.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць