Свет1919

Прэзідэнт Польшчы ўнёс у сейм праект закона, які радыкальна павялічвае тэрмін атрымання грамадзянства

Законапраект Караля Наўроцкага цалкам паўтарае дакумент, які ў маі прапанавалі дэпутаты ад партыі «ПіС». Урад тады рэкамендаваў яго не разглядаць.

Фота: Мікалай Буяк, канцылярыя прэзідэнта Польшчы

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўнёс у сейм законапраект аб працягненні дапамогі ўкраінцам. Ён прадугледжвае, што сацыяльную падтрымку будуць атрымліваць толькі тыя грамадзяне Украіны, якія афіцыйна працуюць у Польшчы. Але ёсць там і момант, які тычыцца не толькі ўкраінцаў, а наогул усіх замежнікаў.

Наўроцкі прапанаваў унесці папраўку ў адзін пункт закона аб грамадзянстве. Паводле праекта, права на прызнанне грамадзянінам будуць мець замежнікі, якія бесперапынна знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы не менш за 10 гадоў на падставе пастаяннага дазволу на жыхарства, дазволу на пражыванне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС альбо права на пастаяннае пражыванне, і якія таксама маюць стабільную і рэгулярную крыніцу даходу, а таксама прававыя падставы для карыстання жылым памяшканнем. У дзеючай рэдакцыі ў гэтым пункце пазначаны тэрмін у 3 гады пастаяннага пражывання на тых жа падставах.

Прапанова Наўроцкага даслоўна супадае з майскім законапраектам, які прапанавалі дэпутаты ад партыі «Права і Справядлівасць». 

«Наша Ніва» расказвала пра праблемы таго кароткага законапраекта. Сама прапанова працягнуць тэрмін знаходжання па пастаянным відзе на жыхарства з 3 гадоў да 10 зыходзіла і зноў зыходзіць з нявернага пасылу, што цяпер 3 гадоў пражывання для грамадзянства дастаткова.

На самай справе, па агульным правіле да пастаяннага віду на жыхарства замежніку трэба пражыць у Польшчы 5 гадоў па часовым. То-бок звычайны шлях да грамадзянства без ільгот па польскім паходжанні, статусе бежанца альбо шлюбе з польскім грамадзянінам, складае мінімум 8 гадоў, а не 3 гады, як сцвярджалі дэпутаты ад «ПіС», і цяпер кажа Караль Наўроцкі. Атрымліваецца, калі законапраект прымуць, стандартны шлях да польскага грамадзянства можа скласці 15 гадоў замест 8, як цяпер.

Прэзідэнцкі праект таксама не прыбірае супярэчнасць, якая ўзнікне, калі яго закон прымуць. Справа ў тым, што па іншым пункце закона на грамадзянства можа падацца замежнік, які 10 гадоў легальна і бесперапынна пражыў у Польшчы і мае пастаянны від на жыхарства альбо карту рэзідэнта Еўрасаюза. 10 гадоў пражывання — гэта, відавочна, менш, чым 15 гадоў, якія спрабуе ўвесці прэзідэнт Польшчы. Але гэтыя два пункты будуць суседнічаць у дакуменце, калі папраўку прымуць.

На гэта, дарэчы, звяртаў увагу і ўрад, калі рэцэнзаваў законапраект «ПіС». Савет міністраў раіў не разглядаць гэты праект.

Пры гэтым Наўроцкі не прапануе ўносіць змены ў астатнія артыкулы закона. Таму людзі з польскімі каранямі, члены сям'і грамадзян Польшчы і бежанцы змогуць атрымліваць грамадзянства хутчэй. 

Прэзідэнцкі законапраект вынесены на грамадскае абмеркаванне. Каментары да праекта RPW/28127/2025 могуць пакідаць і замежнікі, якія жывуць у Польшчы. Трэба запоўніць анкету тут. Для рэгістрацыі ў сістэме сейма патрэбны давераны профіль (profil zaufany).

Каментары19

  • Piłsudski
    26.08.2025
    Польша гэта не БССР/РБ, каб тут і там раздаваць грамадзянства, асабліва як гэта было з расейцамі ў 1991 годзе.
  • Барадзед
    26.08.2025
    Украинцы не уедут из Польши!
  • Easy
    26.08.2025
    Франция - 5 лет гражданство

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце1

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць