Спорт

Казахстанскі «Кайрат» з двума беларусамі прабіўся ў асноўны раўнд Лігі чэмпіёнаў

У матчы плэй-оф кваліфікацыі клуб з Алматы па суме двух матчаў адолеў шатландскі «Сэлтык».

Фота: Craig Williamson/SNS Group via Getty Images

Тыдзень таму матч у Глазга скончыўся з лікам 0:0. Учора ў Алматы асноўны і дадатковы час таксама завяршыўся 0:0.

І ўсё вырашылася ў серыі пенальці, дзе галкіпер «Кайрата» 21-гадовы Тэмірлан Анарбекаў адбіў тры пенальці з пяці.

За казахстанскі клуб выступае двое беларусаў: капітан клуба Аляксандр Мартыновіч і Валер Грамыка. Грамыка ў серыі 11-метровых прабіў у перакладзіну, а Мартыновіч не схібіў.

А Мартыновіч, якому ўчора споўнілася 38, пасля матча пажартаваў: «Так, мабыць, гэта найлепшы падарунак на дзень нараджэння! Уся каманда — малайцы. Змагаліся на працягу абодвух паядынкаў і заслужылі выхад у наступны раўнд. У серыі пенальці таксама атрымалася, як і задумалі. Хай Валера Грамыка і ўдарыў у перакладзіну, але трапіў у яе ўпэўнена!»

Апошнія чатыры ўдзельнікі Лігі чэмпіёнаў вызначацца сёння, а ў чацвер пройдзе лёсаванне асноўнай стадыі. Як і год таму, яно адбудзецца па новай сістэме, без звыклага падзелу на групы, а кожны клуб атрымае па восем супернікаў.

У кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў брала ўдзел мінскае «Дынама», якое вылецела ў другім раўндзе, прайграўшы балгарскаму «Лудагорцу», а потым і з Лігі канферэнцый, двойчы саступіўшы албанскай «Эгнаціі».

У еўракубках застаўся толькі «Нёман». Заўтра ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый гарадзенцы згуляюць з іспанскай «Рая Вальекана» (першы матч 0:1 на карысць іспанцаў).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць