Грамадства1212

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Па інфармацыі «Нашай Нівы», кіраўніцтва сэрвісу Kvitki.by было затрыманае. Працоўны інстаграм кампаніі недаступны, фэйсбук абнаўляўся апошні раз шэсць дзён таму, а сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні з-за мяжы.

Таксама недаступныя рабочыя і асабістыя тэлефоны супрацоўнікаў кампаніі, па якіх мы спрабавалі дазваніцца, каб высветліць абставіны знікнення іх сайта з радараў.

Фота: kvitki.by

Раней паведамлялася, што на kvitki.by адбыўся маштабны тэхнічны збой — квіткі на блізкія мерапрыемствы прапаноўвалі набываць у касах ці перанакіроўвалі да ticketpro.by. Але насамрэч рэч не ў тэхнічных праблемах — як «Нашай Ніве» паведамілі некалькі чалавек, «кантору заграблі».

На працягу 15 гадоў пасаду намесніцы дырэктара Kvitki.by займае Таццяна Мусінзя. Дырэктарам доўгі час быў Аляксандр Касінскі, але ў 2024 годзе на гэтую пасаду шукалі новага чалавека. Як толькі нам стане вядома, хто канкрэтна з супрацоўнікаў трапіў пад аблаву, мы напішам пра гэта дадаткова.

Kvitki.by з'явіліся ў 2009 годзе дзякуючы інвестыцыям літоўскай групы BLT group Віталюса Куодзіса. У 2015 годзе яго бізнэс у Балтыі і Беларусі быў прададзены расійскай кампаніі «Касір».

Гэта не першыя затрыманні ў канцэртнай сферы — раней «Наша Ніва» паведамляла пра дырэктара Палаца Рэспублікі Максіма Прыхадоўскага, якога арыштавалі, наколькі вядома, за карупцыю. Таксама ў СІЗА знаходзяцца кіраўнікі івэнт-кампаній — Ілля Піятроўскі з Blackout Studio і Аляксандр Манышаў — арганізатар канцэртаў, які мае дачыненне да агенцтваў «Атам Інтэртэйнмэнт» і «Анбрэйкбл» і абслугоўваў пралукашэнкаўскія мерапрыемствы.

Дапоўнена: увечары 28 жніўня сайт kvitki.by пачаў зноў адкрывацца. Але іх сацсеткі дагэтуль недаступныя — выдаленыя ці сталі прыватнымі, закрытымі.

Каментары12

  • Жора
    28.08.2025
    Беларусь-2025: затрымалі ўсіх.
  • брат Коли
    28.08.2025
    кричали что лукашенко хороший и у него же крали. думали пронесёт. ха -ха
  • Кралаал
    28.08.2025
    Ганна Сялук падмінае энтжртэймент бізнес пад сябе

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла10

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла10

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць