Культура22

Фанаты Тэйлар Свіфт гадаюць, што значыць кніга пра Шагала, Малевіча і Лісіцкага, заўважаная ў анонсе да яе новага альбома

У сярэдзіне жніўня спявачка прадставіла свой 12‑ы студыйны альбом The Life of a Showgirl. Шматмільённая армія фанатаў Тэйлар Свіфт, якая вядомая сваёй любоўю да стварэння пасхалак у музыцы і не толькі, адразу пачала шукаць схаваныя ў відэа падказкі.

Вокладка музейнага каталога «Шагал, Лісіцкі, Малевіч: рускі авангард у Віцебску, 1918—1922» і Тэйлар Свіфт з эфіру падкаста New Heights. 

Пра гэта распавядае выданне Chrysalis Mag. Анонс новага альбома, які выйдзе 3 кастрычніка, адбыўся 13 жніўня ў эфіры спартыўнага падкаста New Heights. 

Адным з галоўных аб'ектаў увагі свіфціз, як называюць супольнасць фанатаў спявачкі, стала паліца з кнігамі пра мастацтва за спінай Свіфт. Апроч іншага, на ёй можна заўважыць кнігу пра Марка Шагала, Казіміра Малевіча і Эля Лісіцкага.

Вокладка музейнага каталога «Шагал, Лісіцкі, Малевіч: рускі авангард у Віцебску, 1918—1922».

Гаворка ідзе пра мастацкі каталог «Шагал, Лісіцкі, Малевіч: рускі авангард у Віцебску, 1918—1922» (Chagall, Lissitzky, Malevich: The Russian Avant-Garde in Vitebsk, 1918—1922), выдадзены да аднайменнай выстаўкі, якая прайшла ў 2018 годзе ў парыжскім Цэнтры Пампіду, а пасля была паказаная ў Яўрэйскім музеі ў Нью-Ёрку.

Таксама на паліцы ёсць кнігі, напрыклад, пра Жана-Мішэля Баскія, Марка Ротка і мастачку Рут Асава. Невядома, ці было гэта зроблена наўмысна, але як мяркуюць фанаты, кнігі ўтрымліваюць адсылкі да альбома ці паказваюць уплыў творчасці мастакоў мадэрнізму на новы рэліз Свіфт.

Кнігі пра мастакоў у анонсе новага альбома Тэйлар Свіфт у эфіры падкаста New Heights. Скрыншот відэа

Так, блогерка Люсі Корбан, сярод іншых, заўважыла, што Баскія памёр 12 жніўня, у дзень, калі з'явіўся першы анонс альбома. А «Чорны квадрат» Малевіча стаў натхненнем для артыста Боска Содзі, кніга пра арт-прастору якога таксама ляжыць за спінай Свіфт.

Як піша Chrysalis Mag, можна меркаваць, што яркія колеры і зварот да цыркавых выступаў у творчасці Шагала таксама паўплывалі на альбом. Бо галоўнай яго тэмай стане закуліссе апошняга канцэртнага тура Свіфт.

Вокладка новага альбома Тэйлар Свіфт The Life of a Showgirl.

Амерыканскае яўрэйскае выданне The Forward мяркуе, што гэтая пасхалка да віцебскіх мастакоў можа адначасова адсылаць і да творчай свабоды авангардыстаў, і да пастаяннага абнаўлення сябе і сваёй творчасці, і да моцнага грамадскага і палітычнага ціску на творцаў.

Спявачка ніяк не каментавала ўсе гэтыя кнігі, але распавяла пра некалькі іншых пасхалак, адна з якіх з'явілася падчас яе апошняга канцэрта.

Каментары2

  • тел.
    01.09.2025
    Можа яна іх на ўнітазе разглядае, а вы тут канспіралогіі пабудавалі.
  • А
    01.09.2025
    Ну если она хочет представить себя жертвой режима, то сравнение с советской реальностью - преувеличение.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць