Грамадства

«Указ прыняты, а як гэта павінна працаваць, прыдумай сам». Што думаюць настаўнікі пра забарону мабільнікаў у школах

Найбольш рэзананснай у педагагічных калектывах стала тэма забароны мабільных тэлефонаў — у тым ліку на перапынках. Настаўнікаў непакоіць найперш тое, як арганізаваць бяспечнае захоўванне прылад, піша «Флагшток».

«Указ міністэрства прыняло, але алгарытм, як гэта павінна працаваць, прыдумай сам», — кажа адзін з педагогаў.

Настаўнікі тлумачаць, у чым праблема. Тэлефоны дзеці здаюць на першым уроку, пасля яго настаўнік павінен змясціць іх у бяспечнае месца, а напрыканцы дня — пайсці, забраць і раздаць:

«Узнікае шмат пытанняў. Не ўсе прыходзяць да першага ўрока (напрыклад, быў у паліклініцы, праспаў), не ўсе застаюцца да апошняга (захварэў, трэба дадому па сямейных абставінах). Хто ідзе па яго тэлефон? Ці ён сам ідзе да дырэктара? Сакратар выдае?»

Педагогі адзначаюць, што многія сітуацыі ніяк не прапісаны і гэта будзе праблемай:

«Уявім: настаўнік спускаецца з трэцяга паверха з каробкай, у якой 30 тэлефонаў, спатыкнуўся, упусціў каробку, тэлефоны разбіліся. Хто нясе матэрыяльную адказнасць?»

У школе №38 Гомеля шафу для гаджэтаў паставілі побач з вахтай. Фота: «Белка»

Указ прыняты, але ўмовы не створаны, лічаць настаўнікі, і кажуць, што ёсць шмат прыкладаў з іншых краін — іх вопыт можна было б пераняць, а не «вынаходзіць ровар»:

«У ЗША таксама забараняюць тэлефоны, але там ёсць індывідуальныя ячэйкі, дзе захоўваецца форма і іншыя асабістыя рэчы, у тым ліку тэлефон».

Адна з вопытных настаўніц пракаментавала новаўвядзенні і адзначыла, што не ва ўсім згодная з пазіцыяй Міністэрства адукацыі:

«Тэлефоны перашкаджаюць навучальнаму працэсу непасрэдна падчас урока, бо адцягваюць увагу ў многіх вучняў, асабліва менш матываваных. Акрамя таго, выкарыстоўваюць тэлефоны для атрымання інфармацыі і спісваюць падчас праверачных работ. Таму разумна прыходзіць, класці тэлефон у скрыню з ячэйкамі да ўрока, пасля ўрока — забіраць».

Педагог лічыць, што перапынак — гэта асабістая прастора вучня, і ў гэты час карыстанне тэлефонам цалкам дапушчальнае:

«Ад гэтага мы ўжо нікуды не дзенемся, пакуль не будзе створана стацыянарная сістэма захоўвання асабістых рэчаў. Вядома, на перапынку дзеці павінны рыхтавацца да наступнага ўрока, паўтараць, але не ўсе гэта робяць — прымусіць немагчыма, ды і не атрымаецца».

Каментары

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць