Свет11

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду

Выйшла свежае даследаванне самых недарагіх краін для эміграцыі спецыялістаў, якое рэгулярна праводзіцца анлайн-платформай InterNations і глабальнай супольнасцю экспаташ. Як паведамляе CNBC, лідарам рэйтынгу сёлета стаў В'етнам.

Ханой (В'етнам). Фота: Gonzalo Azumendi / Getty Images

Праект называецца Expat Insider, і асноўным крытэрыем у ім з'яўляецца кошт жыцця. Рэспандэнты даследавання, што жывуць у розных краінах, ацэньваюць сваю задаволенасць фінансавым становішчам і дастатковасць свайго даходу для камфортнага жыцця ў канкрэтнай краіне.

У першую дзясятку ў гэтым годзе, акрамя В’етнама, увайшлі: Калумбія, Панама, Кітай, Тайланд, Інданезія, Філіпіны, Мексіка, Малайзія і Бразілія.

Што цікава: палова краін з топ-10 знаходзяцца ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Пры гэтым 9 з 10 лідараў былі ў гэтым спісе і ў 2024 годзе.

З тых, хто пераехаў у В’етнам, 89 % удзельнікаў апытання заявілі, што задаволены коштам жыцця ў краіне. А 87 % сказалі, што іх даходу больш чым дастаткова для камфортнага жыцця. Для параўнання: сярэдні паказчык у свеце складае 69 %.

Дарэчы, даследчыкі назвалі і топ-10 краін з самым высокім коштам жыцця, на думку тых, хто пераехаў туды. У 2025 годзе ў яго ўвайшлі:

Канада, Вялікабрытанія, Фінляндыя, Турцыя, Катар, Сінгапур, Паўднёвая Карэя, Ірландыя, Аўстралія і Нарвегія.

Каментары1

  • Беларус
    05.09.2025
    Верамейчык пацвярджае.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць