Грамадства3737

У ЗША арыштавалі беларуса Артура Сянько, які заяўляе, што на радзіме яму пагражае палітычны пераслед

36-гадовы Артур Сянько быў затрыманы іміграцыйнай паліцыяй (ICE) 15 жніўня і змешчаны ў турму. Аб гэтым Reform.news распавёў яго сябар.

Беларус знаходзіўся на тэрыторыі ЗША легальна. 26 жніўня 2021 года Артур Сянько прыбыў у пункт пропуску ў Otay Mesa Port of Entry, штат Каліфорнія, дзе заявіў пра боязь пераследу і папрасіў палітычнага прытулку.

Такую працэдуру прадугледжвае Закон аб іміграцыі і грамадзянстве. Сянько мінімум з 2022 года знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку па палітычным артыкуле 369 КК РБ — абразы прадстаўніка ўлады.

Праз два дні пасля прыбыцця ў ЗША ён быў вызвалены да далейшага разгляду без прызначэння суду. Пасля гэтага ён падаў пісьмовую заяву аб прадастаўленні палітычнага прытулку, а на працягу ўсяго часу знаходжання ў ЗША супрацоўнічаў з іміграцыйнымі органамі, даваў кантактныя даныя і інфармацыю аб месцы свайго знаходжання.

15 жніўня 2025 года яго выклікалі позвай у прадстаўніцтва Дэпартамента ўнутранай бяспекі ЗША (U.S. Department of Homeland Security) у Нью‑Ёрку.

Артур Сянько прыехаў туды з адвакатам. Довады адваката аб яго законным знаходжанні ў ЗША як просьбіта прытулку не былі прынятыя.

Іміграцыйныя афіцэры адмовіліся разглядаць дакументы. Артуру Сянько надзелі кайданкі і адвезлі ў ізалятар. У дадатак супрацоўнікі міграцыйнай службы прапанавалі яму падпісаць дакумент, што дата, месца і абставіны яго прыбыцця ў ЗША невядомыя, ад чаго ён адмовіўся, бо гэта супярэчыць рэальнасці.

Судовыя слуханні па справе Артура Сянько былі прызначаныя на 20 і 27 жніўня, але не адбыліся з-за яго перамяшчэнняў па ізалятарах, не адбылося таксама слуханне 3 верасня.

Чарговае слуханне прызначана на 10 верасня. Беларус баіцца, што ў выніку яго дэпартуюць, бо ён цяпер у выпраўленчым цэнтры штата Нью‑Мексіка, дзе асуджаныя амаль не атрымліваюць станоўчых рашэнняў па справах аб дэпартацыі.

Таксама ў беларуса выклікае трывогу асоба суддзі. Паводле яго адваката, суддзя Сэмюэль Уільямс, які пачаў працаваць толькі ў 2024 годзе, практычна не выносіць рашэнняў у карысць просбітаў прытулку.

«Я вельмі ўдзячны прэзідэнту Трампу і адміністрацыі Белага дома за вызваленне 14 палітычных зняволеных у Беларусі. Гэта сапраўдны цуд! Прэзідэнт Трамп працуе над вызваленнем палітычных зняволеных у Беларусі і неаднаразова заявіў аб неабходнасці вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Але ў той жа час дэпартацыя такіх людзей, як Артур Сянько, толькі папоўніць спісы палітычных зняволеных у Беларусі.

Дабівацца вызвалення людзей у Беларусі, а потым арыштаваць іх у ЗША і адправіць на расправу маньяку назад у Беларусь, каб потым зноў змагацца за іх вызваленне?! Гэта вельмі дзіўная практыка», — пракаментаваў сітуацыю сябар і бізнэс-партнёр Артура Сянько, які пажадаў застацца неназваным (кантактныя дадзеныя ёсць у рэдакцыі Reform.news).

Каментары37

  • Ну-ну
    05.09.2025
    Як гэта часта любіць сьціплы Ну-ну, Ну-ну не забывае падзяліцца са шляхетнымі донамі кантэкстам. А менавіта надамо слова Ляпідарнаму Мэтру ўсіх часоў і народаў за Сто Гадоў:

    «Палітыка прэзідэнта Трампа (унутраная і знешняя, не зважаю тут на папулізм) мне крыху нагадвае месцамі дзеянні прэзідэнта Джона Фіцджэральда Кенэдзі — ...вяртанне да даўняй нармальнасці амэрыканскай сістэмнай дэмакратыі [...] можа ўсё атрымаецца ў рашучых людзей, якія ідуць праз гадзючае поле [...] нельга ахайваць Амерыку і законна выбранага амерыканскім народам прэзідэнта Дональда Трампа [...] Усё, што робіць і што будзе рабіць прэзідэнт Трамп, ідзе на карысць». Крыніцы – цытаты самога Ляпідарнага Мэтра з артыкулаў на Нашай Ніве ад 16 сакавіка і 3 красавіка гэтага году. Або таксама трохі цытатаў: «мушу нагадаць, што правільная і нязьменная з 2016 года пазыцыя Зянона Станіслававіча Пазьняка аб падтрымцы беларусамі палітыкі амэрыканскага прэзыдэнта Трампа жыве і будзе жыць. Падтрымлівайце палітыку пасьпяховага прэзыдэнта Трампа, які можа дапамагчы беларусам, які хоча перамяніць да лепшага гэты заблуканы ў двух соснах лібэральна-тупіковы сьвет». Гэта наогул сьвяжак, пост ад 11 жніўня. Так што, як тут часта любяць казаць зенаніцкія спамэры, ЧЫТАЙЦЕ ПЕРШАКРЫНІЦЫ і ЎСЁ ПРАВІЛЬНА КАЖА ПАЗЬНЯК. Пазьняк усё правільна сказаў, так што, спадзяюся, і ён, і ягоная сэкта дужа радыя высылцы беларуса ў лапы лукашызму. Зь якім у іх, дарэчы, «супадаюць нацыянальныя інтарэсы».
  • Там
    05.09.2025
    Там сейчас с депортацией полный беспредел. Миграционные службы тупо пытаются выдворить как можно больше людей которые еще не получили законный статус. Неважно из какой страны. Никто кейсы не разбирает. Гоняться за статистикой. Хорошо бы офис попытался на это как-то повлиять.
  • Жвір
    05.09.2025
    А ці не навучаўся спадар ў Акадэміі кіраваньня, і калі не навучаўся, дык ці мае ў штатах сяброў/знаёмых, якія навучаліся, і зь якімі ён падтрымлівае кантакт ?

    Станоўчы (і абавязкова шчыры) адказ на пастаўленыя пытаньні патлумачыць сытуацыю, як мінімум на 99,9%....

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць