Вайна2727

«Душэўна!». «Белорусскій сіловік» аж прэцца ад кожнага прылёту па ўкраінскіх гарадах

Словы Лукашэнкі пра тое, што яму аднолькава блізкія расіяне і ўкраінцы, абвяргаюцца кірункам каналаў беларускіх сілавых ведамстваў. Асабліва «Белорусского сіловіка», за якім стаіць Артур Гайко, афіцэр ГУБАЗіКа.

Жанчына каля дома, пашкоджанага расійскім ударам. Кіеў, 7 верасня. AP Photo/Evgeniy Maloletka

Падчас наведання Валаама, размаўляючы са СМІ, Аляксандр Лукашэнка запэўніваў, што «аднолькава ставіцца да ўсіх — і расіян, і ўкраінцаў». «Людзі — і ўкраінцы, і расіяне — яны ж воіны», — даводзіў Лукашэнка.

Каб пераканацца, наколькі гэта фальш, дастаткова адкрыць каналы беларускіх сілавікоў. Напрыклад, тэлеграм-канал, які так і называецца — «Белорусскій сіловік», — і за якім, як мы высветлілі раней, стаіць Артур Гайко, афіцэр ГУБАЗіКа.

Сёння канал натхнёна радаваўся рэкорднаму абстрэлу Украіны і яе сталіцы.

«Ну што ж, чарговы рэкорд па колькасці выкарыстаных за ноч ударных БПЛА па Украіне — 818», — з радасцю паведамляе канал.

«Гэта душэўна», — каментуе канал удар па Крукаўскім мосце ў Крэменчугу.

Размясціўшы фота пажару ў будынку ўрада Украіны, аўтары кпяць, што гэта карцінка, вартая паштовай маркі.

Для канала беларускіх сілавікоў «расійскія войскі вызвалілі населены пункт Харошае Днепрапятроўскай вобласці», забываючыся, што паводле міжнароднага права такія дзеянні кваліфікуюцца як «агрэсія» і «акупацыя».

Асобна трэба адзначыць, што «Белорусскій сіловік» амаль штодзённа рэкламуе службу ў расійскай арміі. Так, 5 верасня ён перапосціў інфармацыю расійскага вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы аператараў дронаў:

«Навучанне з наступным заключэннем кантракта для грамадзян Расіі з УС РФ», — адзначаецца ў рэкламе. Дадаецца таксама, што цэнтр «адкрыты да супрацоўніцтва для супрацоўнікаў узброеных сіл, сілавых і спецыяльных падраздзяленняў Рэспублікі Беларусь».

Каментары27

  • Опрос
    07.09.2025
    Среди всех присутствующих прошу поднять руку тех, кто считал их чем то другим, чем ......
  • :D
    07.09.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Железный Дровосек
    07.09.2025
    белоруский силавик гайко по бл*дски,сатанински радуется убийствам славянского ,братского нам беларусам,народа. Так радоваться могут только выр*дки.
    Неужели вы,ехиднино отродье,хоть на секунду допускаете ,что такое будет бесконечно? Что вашего путина и его лукашенко подлатают и на ваш век хватит? Вы в силу особенностей своего развития,очевидно,не знаете средневековый постулат о колесе фортуны—загуглите и посмотрите,как оно выглядит.
    И держите один патрон всегда при себе. Потому что в плен вам лучше не попадать—очень большой любовью пользуетесь среди населения.
    Очень.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць