Свет3030

Туск: Значная частка расійскіх дронаў прыляцела ў Польшчу з Беларусі

Прэм'ер-міністр Польшчы распавёў, адкуль гэтай ноччу прыляцелі расійскія дроны.

Дональд Туск. Фота: канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы

Дональд Туск заявіў, што значная частка дронаў, якія парушылі паветраную прастору Польшчы гэтай ноччу, прыляцелі з тэрыторыі Беларусі. Па словах польскага прэм'ера, гэта здарылася ўпершыню, пiша Onet.

«Тое, што з'яўляецца новым у горшым сэнсе гэтага слова, гэта напрамак, з якога прыляцелі дроны. Упершыню за час гэтай вайны яны прыляцелі не з боку Украіны, як вынік памылак або дробных расійскіх правакацый. Упершыню значная частка дронаў прыляцела непасрэдна з тэрыторыі Беларусі», — заявіў Туск.

Па яго словах, было зафіксавана 19 парушэнняў паветранай прасторы Польшчы беспілотнікамі. Але гэта не канчатковыя даныя.

Туск заклікаў актываваць 4-ы артыкул Статута НАТА. Яна абвяшчае, што члены альянсу заўсёды будуць кансультавацца адзін з адным у выпадку, калі, на думку якой-небудзь з іх, тэрытарыяльная цэласнасць, палітычная незалежнасць або бяспека якой-небудзь краіны НАТА апынуцца пад пагрозай.

«Гэта не наша вайна. Гэта не толькі вайна для ўкраінцаў. Гэта канфрантацыя, якую Расія абвясціла ўсяму свабоднаму свету. Гэта павінна нарэшце дайсці да ўсіх», — падкрэсліў Туск.

Каментары30

  • Жора
    10.09.2025
    Хтосьці брэша, бо сёння ў ранішніх польскіх навінах са спасылкай на УСУ была зусім іншая карцінка, там усе дроны запускаюцца з Расеі (бліжэй да Данецку ці з Крыму), пралятаюць усю Украіну, і толькі потым залятаюць у Польшчу. З Беларусі на той карцінцы - ніводнага.
  • Ян
    10.09.2025
    палякі (як і літоўцы, немцы) старанна запіхвалі Беларусь у расею, і думалі што аддаўшы Беларусь, Расея будзе задаволена. Не, панове, Стэфан Баторый гэта разумеў таму ішоў біцца за Полацк і Смаленск. А вы сваімі дзеяннямі маеце супольную граніцу з Расеяй.
  • Ку-Ку
    10.09.2025
    А ці хаця б для выгляду беларускі МЗС уручыць расійскаму паслу ноту пратэсту?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць