Грамадства1010

Рыжанкоў пра закрыццё Польшчай мяжы: Гэта антынародны крок

Міністр замежных спраў Беларусі пракаментаваў закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю ў ноч на 12 верасня з прычыны сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў, піша БелТА.

Максім Рыжанкоў. Скрыншот відэа

Ён заявіў, што гэты крок — антынародны, скіраваны супраць простых людзей, якія планавалі свае паездкі.

Паводле яго слоў, гэта таксама праява несумленнай канкурэнцыі. І палякі такім чынам пакаралі саміх сябе і сваіх партнёраў. Акрамя таго, гэтае рашэнне, відавочна, адаб’ецца на іміджы Польшчы ў Беларусі — натуральна, не ў пазітыўным ключы.

Каментары10

  • Вітаўт
    10.09.2025
    Вы толькі паслухайце, як тый лукашысцкі халуй затурбаваўся аб "простых людзях"! Рыжанкоў - ты нават не шасцёрка, а просты нуль, якога таракан нават не запрасіў на перамовы з амерыканцамі, але паклікаў туды свайго ланцуговага церцеля.
  • О як!
    10.09.2025
    Калі раптоўна пра народ успомнілі, каторы па турмах распіхваюць, звальняюць з воўчым білетам, абдзіраюць, як ліпку - значыць, добра іх прыціснула. Таварышу Сі вітанні перадавайце.
  • Жора
    10.09.2025
    Ёсік, у нас каля мільёна з'ехаўшых у ЕЗ па афіцыйнай статыстыцы Еўрастата за 2020-24 гады. Большасць з іх аформлена не палітычнымі, а эканамічнымі мігрантамі. У Беларусі ў іх сваякі і сябры; гэта яшчэ, калі вельмі сціпла ўзяць, некалькі мільёнаў. Усім гэтым людзям патрэбная адкрытая мяжа для сямейных, родасных сувязяў, сяброўскіх і гаспадарчых візітаў (прадаць маёмасць, закрыць бізнэс, наведаць магілы і гд).
    Я разумею вашу нянавісць да лукашыстаў і падзяляю яе - але толькі да тае парЫ, пакуль яна не засціць вочы; а Вы, падобна, забываеце аб усіх гэтых мільёнах простых беларусаў з іх патрэбамі. Лукашыст Рыжанкоў тут, як той зламаны гадзіннік які паказвае правільны час двойчы на суткі, мае рацыю: гэта антынародны крок. Рацыя 100%.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць