Грамадства11

Міжнародныя эксперты ацанілі расійскі кантынгент на вучэннях «Захад-2025»

Міжнародная ініцыятыва iSANS апублікавала аналіз сітуацыі вакол сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025», якія праходзяць з 12 да 16 верасня. Эксперты ацанілі колькасць і склад расійскага кантынгенту, што ўдзельнічае ў манеўрах на тэрыторыі Беларусі, піша Reform.news.

Арыенціровачныя месцы правядзення вучэнняў «Захад-2025». Інфаграфіка iSANS

Паводле звестак экспертаў, у Ліду прыбылі два расійскія знішчальнікі Су-30 і шэсць франтавых бамбавікоў Су-34, а на аэрадроме ў Мачулішчах размясціліся яшчэ пяць верталётаў. Яшчэ ў жніўні былі перакінутыя падраздзяленні 4-й танкавай дывізіі.

Пры гэтым у Беларусі ўжо знаходзіліся вайскоўцы 71-й мотастралковай і 98-й паветрана-дэсантнай дывізій, якія ўдзельнічалі ў вучэннях АДКБ «Узаемадзеянне-2025». Калі ўлічыць іх, агульная колькасць расійскіх вайскоўцаў, задзейнічаных у вучэннях, складае прыкладна 400 чалавек.

Эксперты падкрэсліваюць, што ў параўнанні з вучэннямі «Захад-2021» цяпер няма маштабнага перакідання войскаў: аб’ём эшалонаў з тэхнікай і асабовым складам у дзесяць разоў меншы.

Да вучэнняў таксама далучаныя беларускія войскі: механізаваныя, артылерыйскія, радыёэлектроннай барацьбы, матэрыяльнага забеспячэння, а таксама авіяцыйныя і зенітна-ракетныя падраздзяленні. Асноўныя месцы правядзення манеўраў — палігоны «Барысаўскі» (дзе пройдзе актыўная фаза) і «Лясішча» ў Слуцкім раёне, умацаваныя раёны на Ваўкавыскім і Смаргонскім кірунках. Задзейнічаныя таксама аэрадромы ў Баранавічах, Мачулішчах, Лідзе, яшчэ адзін участак аўтадарогі выкарыстоўваецца як палявы аэрадром. Паводле Мінабароны Беларусі, вучэнні праводзяцца на палігонах у глыбіні і на ўсходзе краіны.

У аглядзе iSANS прыводзіцца інфармацыя пра інцыдэнт з беспілотнікамі: у ноч з 9 на 10 верасня не менш за 19 расійскіх дронаў заляцелі ў паветраную прастору Польшчы. Адначасова ў Беларусі было зафіксавана каля 27 беспілотнікаў, з якіх да сямі маглі таксама пераляцець мяжу. Для перахопу ўздымаліся знішчальнікі і верталёты.

Паводле ацэнак экспертаў, найбольш верагодна, што пасля заканчэння «Захаду-2025» расійскія вайскоўцы будуць выведзеныя з Беларусі назад у Расію. Пры гэтым агрэсія супраць Украіны ці краін НАТА лічыцца малаверагоднай.

Але рызыка правакацый захоўваецца — магчымыя кароткатэрміновыя парушэнні паветранай прасторы, выкарыстанне беспілотнікаў або іншыя падобныя дзеянні.

Каментары1

  • Румын
    12.09.2025
    Кантынгент алкашэй і туніядцаў)

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны6

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць