Грамадства

Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?

Карыстальніца тыктока з нікам @lalka.bu атрымала польскую візу да таго, як суседняя краіна цалкам закрыла мяжу з Беларуссю. Аднак скарыстацца з яе не паспела. Жанчына захвалявалася, што першы раз уехаць па такім шэнгене яна можа толькі праз Польшчу. Але ці так гэта? «Люстэрка» спытала ў візавай эксперткі Анастасіі Лысакоўскай.

Каралеўскі замак у Варшаве. Фота ілюстрацыйнае

Па словах уладальніцы польскай візы, яна пачынае дзейнічаць з 15 кастрычніка. Аднак жанчына не ўпэўненая, што да гэтай даты Польшча адкрые мяжу.

«У мяне віза «нераспячатаная». А «распячатаць» я яе магу толькі на польскай мяжы, правільна? — задаецца пытаннем блогерка. — Я ж не паеду з польскай візай [першы раз] праз Літву. Гэта піпец нейкі».

У каментарах жанчыне патлумачылі, што па новай шэнгенскай візе можна заязджаць у любую краіну Шэнгенскага пагаднення. Незалежна ад таго, хто выдаваў візу. Гэта ж пацвярджае і Анастасія Лысакоўская.

«Ніякага «правіла першага ўезду» не існуе. Атрымаўшы візу ў консульстве адной краіны, вы можаце заехаць у Шэнгенскую зону праз любую іншую, — тлумачыць яна. — Да таго ж ёсць краіны ЕС, якія не мяжуюць з Беларуссю, але выдаюць шэнген нашым грамадзянам. Напрыклад, Германія.

У такіх выпадках турыст спакойна можа ўязджаць сюды праз любую дзяржаву шэнгена, якая мяжуе з ёй, або прыляцець, дапусцім, з Турцыі. Бо з Беларусі цяпер не засталося магчымасці трапіць у Польшчу непасрэдна, значыць, чалавек можа адпраўляцца туды інакш. Выкажам здагадку, праз Літву ці Латвію».

Спецыялістка адзначае, што пры гэтым не важна, турыстычны Шэнген у чалавека, або нацыянальная ці працоўная віза. Ні ў якім з гэтых выпадкаў пытанняў праз «нераспячатаную» візу да яго не будзе.

«Аднак існуе так званае правіла асноўнай краіны (ускосна гэта прапісана ў арт. 5 Візавага кодэкса ЕС. — Заўв. «Люстэрка»), — адзначае Анастасія Лысакоўская. — Сутнасць яго ў тым, што падчас паездкі большую частку часу заяўнік павінен правесці ў дзяржаве, якая выдала візу».

Калі ж чалавек вырашыць паўторна падавацца на шэнген краіны, які ўжо меў, ці стане консульства правяраць, ці бываў ён у гэтай дзяржаве? Гэта залежыць ад установы, кажа спецыялістка. Адныя правяраюць, іншыя не.

«Венгрыя глядзіць. Прычым зрабіць гэта яны могуць яшчэ на моманце выезду чалавека з краіны. Яны даведаюцца, ці засяляўся ён у названы гатэль. Калі не, могуць ануляваць бягучую візу, — прыводзіць прыклад суразмоўца. — Германія і Італія пры паўторнай падачы просяць прыкласці пацвярджэнне знаходжання там. Дапусцім, чэкі, фота. Калі такіх доказаў няма, верагодна, візу на доўгі тэрмін яны вам не дадуць».

А як на гэта глядзяць у консульстве Польшчы? Па вопыце Анастасіі, пры паўторнай падачы не патрабуюць доказаў, што заяўнік, які меў польскі шэнген, знаходзіўся ў краіне.

«Больш глядзяць, ці была ў чалавека да гэтага польская віза. Калі так, то шанцы атрымаць шэнген гэтай краіны павялічваюцца», — рэзюмуе яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць