Грамадства

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Гродзенскі панк-музыка Дзмітрый Карповіч памёр 17 верасня 2025 года. Ён быў прадстаўніком панк-сцэны Гродна, граў у гурце «Твой горад», а ў 2008 годзе стаяў ля вытокаў стварэння «ДК імя Грэка» — месца, дзе праводзіліся андэграўндныя канцэрты, піша Hrodna.life.

Дзмітрый Карповіч. Фота: старонка музыкі ў «ВКонтакте»

Першапачаткова заснаваны Дзмітрыем Карповічам «ДК імя Грэка» быў рэпетыцыйным пунктам, які з цягам часу ператварызся ў пляцоўку для канцэртаў. У «ДК» прыязджаў мінскі панк-гурт «Бостонское чаепитие», выступалі гродзенскія гурты «В.К.Л.» і «Кальян».

Аналізуючы ўклад «ДК» у развіццё гродзенскай незалежнай сцэны, лідар гурта «Прощай Привычка» Яўген Нікіцін адзначаў, што пляцоўка стала для яго адпраўным пунктам. «Энергетычна гэта месца мела магніт і гэта выяўлялася ў тым, што ты туды мог прыйсці не па нейкай прычыне, а проста так».

Стылістычных рамак, якія б стрымлівалі музыкаў, не было. «Адзінай умовай для правядзення канцэрта была наяўнасць электрычнасці ў разетках, добры настрой у выступоўцаў і такі ж настрой у слухачоў», — кажа Нікіцін.

У Гродне памёр стваральнік пляцоўкі «ДК імя Грэка»
У Гродне памёр стваральнік пляцоўкі «ДК імя Грэка»

У «ДК імя Грэка». Фота: Яўген Кандратовіч

Пляцоўка праіснавала да 2012. Пасля будынак, дзе яна знаходзілася, знеслі для будаўніцтва дарожнай развязкі. Па словах Нікіціна, працэс закрыцця быў «вялацякучым». Канчатковыя даты ліквідацыі некалькі разоў пераносілі. «Сказаць, што было балюча — гэта значыць нічога не сказаць, нам больш не было дзе спяваць».

У 2017 фатограф Яўген Кандратовіч арганізаваў выставу, прысвечаную гісторыі пляцоўкі «ДК». Таксама ў адзіным экзэмпляры была выдадзена кніга, у якую ўвайшло 70 фота.

Развітанне з Дзмітрыем Карповічам адбудзецца 19 верасня ў гродзенскім храме Мікалая Цудатворца на вуліцы Філарэта, 1/1, паведамілі ў сацсетках ягоныя знаёмыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць