«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»
У Беларусі працягваюцца затрыманні па «справе Беларускага Гаюна». «Кіберпартызаны» атрымліваюць шмат пытанняў пра тое, як менавіта сілавікі выходзяць на людзей, якія дасылалі паведамленні ў бот гэтай маніторынгавай групы. Яны сабралі і абагульнілі інфармацыю пра метады выяўлення і адказалі на частыя пытанні.

Сілавікі выкарыстоўваюць комплексны падыход — не адзін метад, а спалучэнне розных прыёмаў.
Таму няма ніводнага спосабу, які гарантавана дапаможа захаваць ананімнасць, ёсць толькі такія, якія могуць у большай ці меншай ступені зменшыць верагоднасць вылічвання.
«Кіберпартызаны» раяць выдаляць акаўнт у Telegram, асабліва тым людзям, якія знаходзяцца ўнутры краіны і раней пісалі ў бот. Гэта робіцца, каб не пакідаць у прыладах лішніх «зачэпак». Аднак гэта выдаленне не дае стопрацэнтнай гарантыі: можна вылічваць людзей і па іншых крыніцах, уключна з данымі, атрыманымі з канфіскаванай тэхнікі або баз тыпу «Маяк», звязаных з вышкамі мабільнай сувязі.
У найбольшай групе рызыкі знаходзяцца людзі, якія:
- Самі ў паведамленнях назвалі ідэнтыфікацыйныя звесткі пра сябе (імя, населены пункт, месца працы і г. д.);
- Мелі неананімныя акаўнты ў Telegram (з сапраўднымі асабістымі звесткамі, фота ці адкрытым нумарам);
- Выкарыстоўвалі ўнікальныя нікі, якія супадаюць з нікамі ў іншых сацсетках;
- Калі калісьці акаўнт быў неананімным або яго ўладальнік быў у адкрытых чатах, адкуль бот па дэанону мог экспартаваць даныя;
- Знайшліся праз сувязі з ужо затрыманымі — пры аглядзе прылад у затрыманых могуць знайсці ID іншых карыстальнікаў.
Калі чалавек не ўваходзіць у вышэйадзначаныя групы, то сілавікі пачынаюць выкарыстоўваць аналітыку з розных крыніц. Гэта залежыць ад таго, што і як чалавек паведамляў у бот: дату, месца, дадатковыя звесткі. Прынцыпы працы тут такія:
- Аналіз частот і супадзенняў: калі чалавек паслаў паведамленні пра два даволі аддаленыя месцы ў розныя часы, то па базе вышак мабільнай сувязі («Маяк») можна звузіць кола абанентаў да невялікай выбаркі і часта да аднаго нумара;
- Чым больш дакладныя і канкрэтныя былі пазначаныя месца і час — тым лягчэй зменшыць выбарку;
- Наадварот, калі месцы вельмі шматлюдныя (напрыклад, цэнтры буйных гарадоў) або калі чалавек знаходзіўся пастаянна ў адным і тым жа людным раёне, вылучыць канкрэтнага абанента значна цяжэй;
- Таксама правяраюць файлы: ці ёсць у фотаздымках/відэа метаданыя з каардынатамі або ці можна вызначыць месца па змесце кадра. Атрыманыя файлы могуць экспартаваць і аналізаваць.
- Калі па часе і месцы можна супаставіць час здымкі, то праглядаюць відэакадры з вулічных камер — калі чалавек відавочна быў зафіксаваны, яго могуць пазнаць або прасачыць да дома/працы. Адзінага такога кадра можа быць дастаткова, калі бачны твар і далей можна прасунуцца па ланцужку кадраў.
«Кіберпартызаны» падкрэсліваюць, што ніхто не можа быць упэўненым, ці ёсць па іх «зачэпкі»: ці няма іх Telegram-ID у нейкай базе; ці не фіксавалі іх аўто або твар на камерах; колькі людзей было ў тым жа самым месцы ў патрэбны час. У выніку нават людзі, якія лічылі сябе надзейна абароненымі, могуць апынуцца ў зоне рызыкі ў залежнасці ад камбінацыі даных.
Па «справе Гаюна» асудзілі шматдзетную маці з Мазырскага раёна
20‑гадовага хлопца з Лепеля асудзілі, верагодна, па «справе Гаюна»
Флагшток: Па справе «Беларускага Гаюна» ў адной Гомельскай вобласці затрымалі больш за 250 чалавек
Пастара з Хойніцкага раёна асудзілі па «справе Гаюна»
Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»
Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары
Праблема ў галавах людзей. Замест таго, каб працягваць шчыра казаць праўду як тое робіць Статкевіч, людзі хаваюцца і хаваюць твары. Выбіраюць слабую пасіўнасць замест Грамады.
Дык тады гэта не Грамадзянская пазіцыя, а проста ўцяканне ад канфрантацыі. Калі канфрантацыі не будзе, то не будзе і сумеснага супраціву. Не будзе пераменаў.
Вас і так пераважаюць аднаго за адным, як бы вы не хаваліся.
Замест каб у твар смяяцца, пачалі баяцца ды хавацца. Дык хто вы ўсе?