Свет99

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не змог да гэтага часу завяршыць расійска-ўкраінскую вайну, бо яго падвёў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Дональд Трамп. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images

«ЗША ўрэгулявалі сем [войнаў]. Я думаў, што гэтая — самы просты варыянт [для ўрэгулявання] праз мае стасункі з прэзідэнтам Пуціным. Але ён мяне падвёў. Ён мяне сапраўды падвёў», — сказаў Трамп на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам у Лондане.

Пры гэтым прэзідэнт ЗША адзначыў, што не лічыць памылкай сустрэчу з Пуціным на Алясцы.

Таксама Трамп выказаў упэўненасць, што калі цэны на нафту будуць зніжацца, Пуціну ў хуткім часе давядзецца спыніць баявыя дзеянні.

«Ён [Пуцін] забівае шмат людзей, і ён губляе больш людзей, чым забівае, шчыра кажучы, расійскіх салдат забіваюць часцей, чым украінскіх», — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Ён таксама выказаў меркаванне, што расійская-ўкраінская вайна магла перарасці ў Трэцюю сусветную, і паўтарыў, што Расія не ўварвалася б ва Украіну ў 2022 годзе, калі б ён быў прэзідэнтам.

Са свайго боку, Кір Стармер заклікаў Трампа супольна ціснуць на Пуціна.

Каментары9

  • Ну-ну
    18.09.2025
    Ну, падумаеш, перамовы зь людажэрам нічога не далі ў Стамбуле. Ну, падумаеш, перамовы зь людажэрам нічога не далі ў Анкорыджы. Нічога. Дайце яму яшчэ два ляпідарна геніяльных тыдні! Праўда, мае ляпідарныя? Дарэчы, сёньня на сустрэчы са Стармэрам Трамп сказануў, што ён урэгуляваў вайну паміж «Абэр... байжанам» і Альбаніяй. Як вам такое? Спадзяюся, ляпідарна геніяльная фанбаза, якая тут любіць ашывацца, пракамэнтуе гэта.
  • Лапідарыі ўсіх краін - яднайцеся!
    18.09.2025
    Мар Іванаўна, я не выканаў хатняе заданне, таму што Вовачка мне перашкаджаў! Калі б ня ен, я б ого-го!
  • Ьзт
    18.09.2025
    Я заблытаўся. Ён казаў, што пу хоча завершыць вайну. Ужо кажа, што ня хоча. Дык чаго ж Трамп нічога не рабіў калі пу хацеў? Заняты быў? У гольф гуляў?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць