Моды1111

У Віндзарскім замку Меланія Трамп была абсалютна непранікальнай. А пасля пераапранулася — і стварыла процілеглае ўражанне ФОТЫ

Стыль Меланіі Трамп — гэта мова, якую часта цяжка расшыфраваць. Яе вобразы бываюць то стрыманымі да непранікальнасці, то правакацыйна яркімі. Гэтую дваістасць першая лэдзі ЗША ў поўнай меры прадэманстравала падчас дзяржаўнага візіту ў Вялікабрытанію.

Меланія Трамп. Фота: WPA Pool / Pool via Getty Images

Стыль першых лэдзі заўсёды знаходзіцца пад пільнай увагай прэсы, але вобразы Меланіі Трамп — гэта асобная гісторыя, якая рэгулярна прымушае сусветныя СМІ спрабаваць разгадаць яе модныя рэбусы.

Спроба стаць нябачнай

Як піша CNN, у сераду, 17 верасня падчас дзённай сустрэчы з каралеўскай сям'ёй у Віндзарскім замку Меланія зноў звярнулася да свайго фірмовага прыёму — капелюша з велізарнымі палямі. Гэты галаўны ўбор цёмна-слівовага колеру быў настолькі масіўным, што цалкам хаваў яе твар у цені, робячы любыя эмоцыі нечытэльнымі.

Яе строгі цёмна-шэры касцюм ад Dior у вайсковым стылі толькі ўзмацняў уражанне закрытасці і суровасці. Асабліва гэта было заўважна на фоне каралевы Камілы, чый лёгкі капялюшык прапускаў сонечнае святло.

Злева направа: Дональд Трамп, кароль Карл III, Меланія Трамп і каралева Каміла. За імі — прынцэса Уэльская Кэтрын і прынц Уільямам у Віндзарскім замку. Фота: WPA Pool / Pool via Getty Images

Убор Меланіі, як піша CNN, ствараў выразны сігнал: жаданне застацца ўбаку, пазбегнуць лішняй увагі. Улічваючы, што надвор'е не патрабавала абароны ад сонца, гэты выбар выглядаў як свядомая заява.

Гэта не першы выпадак, калі першая лэдзі выкарыстоўвае аксесуары для дыстанцыявання. Можна згадаць яе інаўгурацыйны капялюш, які фізічна не дазволіў мужу яе пацалаваць. Такім чынам дзённы вобраз у Віндзары працягваў лінію стрыманасці і нежадання быць навідавоку, што было характэрна для яе паводзін падчас другога прэзідэнцкага тэрміну мужа.

Максімальная ўвага

Аднак вечарам Меланія кардынальна змяніла тактыку. Калі для дзённага выхаду яна абрала максімальную закрытасць, то для дзяржаўнага банкету — убор, які гарантаваў ёй увагу ўсіх.

Зразумела, капялюш знік, бо адзіныя дапушчальныя галаўныя ўборы на дзяржаўным банкеце — гэта кароны і дыядэмы, якія носяць старэйшыя члены каралеўскай сям'і. Але першая лэдзі не проста ўпершыню за дзень паказала свой твар, яна зрабіла актыўную спробу вылучыцца ў сукенцы колеру дзьмухаўца ад Carolina Herrera.

Злева направа: каралева Каміла, кароль Карл ІІІ, Дональд Трамп і Меланія Трамп у Вінзарскім замку. 17 верасня 2025 года. Фота: WPA Pool / Pool via Getty Images

Для мерапрыемства з найстражэйшым пратаколам, як адзначае выданне, яе выбар быў даволі рызыкоўным. Хоць сукенка і мела доўгія рукавы і даўжыню да падлогі, яна цалкам агаляла плечы — дэталь, на якую адважыліся адзінкі. Дапаўняў вобраз кантрасны пастэльна-ружовы пояс з буйной пражкай, які таксама прыцягваў увагу.

Стылісты назвалі гэты ўбор «даволі смелым», што ў свеце высокай моды можна лічыць намёкам на парушэнне межаў.

Што хаваецца за выбарам адзення?

Здаецца, Меланія Трамп менш за сваіх папярэдніц клапоціцца пра тое, каб яе адзенне несла нейкі сімвалічны пасыл. Яна аддае перавагу правераным еўрапейскім брэндам класа люкс, а не дызайнерам, чый выбар мог бы нешта сказаць пра яе пазіцыю.

Тым не менш базавыя правілы дыпламатычнага этыкету яна ўсё ж выконвае. Прыбыўшы ў Лондан, яна зрабіла рэверанс у бок брытанскай моды, абраўшы класічны трэнч ад Burberry. Хоць выбар і быў прадказальным, ён стаў дарэчным знакам павагі да прымаючага боку.

Меланія Трамп і Дональд Трамп па прыбыцці ў аэрапорт Лондана. 16 верасня 2025 года. Фота: Anna Moneymaker / Staff

Такім чынам, стыль Меланіі Трамп застаецца супярэчлівым: яна то будуе сцяну паміж сабой і светам, то разбурае яе эпатажным уборам, пакідаючы астатнім толькі гадаць аб яе сапраўдных матывах.

Каментары11

  • 1
    18.09.2025
    Кожная прасованая жонка мае здольнасьци рулиць сваим мужам.
    Вось цикава, яна такое ужывае у суместнам жыцци?))
  • 1
    18.09.2025
    Pa mojmu jana khacela papa Zac shto padtrymlivaje Ukrainu
  • вера
    18.09.2025
    а прычоска ў яе называецца - ЛАХУДРА.

Цяпер чытаюць

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі3

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Усе навіны →
Усе навіны

У Горацкім раёне мужчына з помсты падпаліў машыну знаёмага. Колькі далі?

Успышка небяспечнага віруса распаўсюджваецца па Азіі. У аэрапортах узмацняюць кантроль1

Каля беларуска-літоўскай мяжы ашываецца статак галодных дзікоў4

InformNapalm просіць ГУР абмяняць затрыманую за шпіянаж Кардаш на журналіста Дзяніса Івашына8

Беларускі трэнер узначаліў салідны футбольны клуб, які гуляе ў групавым раўндзе еўракубкаў

У Албаніі распрацоўшчыкаў першага віртуальнага ШІ-міністра, створанага сачыць за карупцыяй, абвінавацілі ў карупцыі3

Ценявы флот Пуціна пад пагрозай — 14 краін Еўропы хочуць заблакаваць яго ў Балтыйскім моры5

Пасля ДТЗ пасажырка выйшла з разбітай машыны, і яе насмерць збіў мікрааўтобус4

У Іркуцку «герой СВА» ўзяў закладніцу і патрабаваў, каб яго на верталёце адвезлі на фронт. А пасля задушыў яе25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі3

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць