Грамадства99

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі

«Беларускі расследавальніцкі цэнтр» разам з партнёрамі правёў расследаванне, якое праліла святло на тое, як блізкае атачэнне Аляксандра Лукашэнкі паспяхова вядзе шматмільённы бізнэс у Еўрасаюзе, застаючыся ў цяні і па-за санкцыямі.

Вільня. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Ніткай, за якую пацягнулі журналісты «Беларускага расследавальніцкага цэнтра» разам з літоўскім медыя 15min.lt пры падтрымцы каманды Research and Data Цэнтра даследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP і «Кіберпартызан», стала літоўская будаўнічая кампанія з аптымістычнай назвай «Puiki investicija» («Выдатная інвестыцыя»).

Пра кампанію загаварылі літоўскія медыя ў 2020 годзе з-за яе амбіцыйнага праекта — будаўніцтва жылога комплексу ў гістарычнай частцы порта Клайпеды.

Праект выклікаў пытанні ў члена гарадской рады Ніны Пуцейкене. Як яна расказала БРЦ, яе насцярожыла малалікасць супрацоўнікаў (два-тры чалавекі) і надзвычай сціплы прыбытак фірмы.

Як паведамляецца ў матэрыяле, Puiki investicija актыўная не толькі ў Клайпедзе, але і ў Вільні, дзе фірма пабудавала комплекс таўнхаўсаў і шматкватэрны дом. Паводле даных рэестраў, па ўсёй Літве гэтая структура валодае або валодала больш чым 150 аб'ектамі нерухомасці.

Расследавальнікі пайшлі па следзе і высветлілі, што за кампаніяй стаіць арабскі інвестар — Махамед Ахмад Аль-Зараім Аль-Сувайдзі, які кантралюе літоўскую кампанію праз дзве брытанскія фірмы.

Сляды вядуць да Віктара Шаўцова

Як пішуць аўтары, імя Аль-Сувайдзі ўжо гучала ў расследаваннях БРЦ побач з адным з самых даўніх «кашалькоў» Аляксандра Лукашэнкі — бізнэсменам Віктарам Шаўцовым. Аль-Сувайдзі цесна звязаны з Шаўцовым і разам з ім кантраляваў будаўнічую кампанію «Белзамежбуд».

Віктар Шаўцоў. Фота: rct.bsu.by

Віктар Шаўцоў, які дзесяцігоддзямі абслугоўвае фінансавыя інтарэсы Лукашэнкі, трапіў пад санкцыі ЕС і Швейцарыі толькі ў жніўні 2024 года.

Расследавальнікі адзначаюць, што не знайшлі ніводнага сур'ёзнага праекта Аль-Сувайдзі, дзе б не прысутнічаў Віктар Шаўцоў. Падобная гісторыя і з літоўскай фірмай Puiki investicija, дзе таксама не абышлося без людзей Шаўцова.

Паколькі сам Шаўцоў знаходзіцца пад санкцыямі, кіраваць актывамі ў Еўропе непасрэдна ён не можа. Аднак, як высветліў БРЦ, у Літве дзейнічаюць шэраг звязаных з ім асоб. Адзін з іх — Аляксандр Грыбоўскі, які працаваў з Шаўцовым з пачатку 90‑х і да нядаўняга часу быў членам праўлення Puiki investicija. Ён таксама ўдзельнічае ў іншых будаўнічых фірмах, якія ўзводзілі элітнае жытло ў самым цэнтры Вільні.

Сярод партнёраў Грыбоўскага ў літоўскім бізнэсе фігуруе яшчэ адзін беларускі менеджар — Віталь Бандарык. Ён таксама быў сярод дырэктараў Puiki investicija, з'яўляўся гендырэктарам «Белзамежбуда» і нават, як сцвярджаюць аўтары, у 2017 годзе ляцеў адным самалётам з Лукашэнкам у складзе дзяржаўнай дэлегацыі ў Індыю.

Рэакцыя фігурантаў і наступствы

Калі журналісты паспрабавалі атрымаць каментары, фігуранты схемы відавочна занерваваліся. Бандарык кінуў слухаўку, заявіўшы, што не ведае Шаўцова. Аль-Сувайдзі таксама ўсё адмаўляў.

Аднак самы красамоўны факт: літаральна праз два тыдні пасля візіту журналістаў у офіс Puiki investicija Грыбоўскага і Бандарыка спешна вывелі са складу праўлення кампаніі — магчыма, спрабуючы замесці сляды.

Вынікі расследавання ўжо выклікалі рэзананс у Літве. Мясцовыя палітыкі, уключаючы былога міністра абароны, паабяцалі ініцыяваць праверкі з боку службы фінансавых расследаванняў. Іранічна, што офіс гэтай бізнэс-імперыі, звязанай з рэжымам Лукашэнкі, знаходзіцца ў Вільні проста насупраць будынка літоўскага Сейма — сімвал таго, наколькі глыбока такія людзі праніклі ў самае сэрца Еўропы.

Каментары9

  • Барадзед
    22.09.2025
    Обнаружена бандитская малина.
  • Абу
    22.09.2025
    Калі за шызафрэнічнымі пошукамі літвіністаў "не заўважылі" лукашыстаў.
  • Ох
    22.09.2025
    О да, белэмигрантам в Литве - приготовиться. Покарают за офис этого араба у сейма именно вас. Прям ноль сомнений у меня.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць