Нерухомасць22

$249 000 за гістарычны вайб. Які рамонт зрабілі ў сталінцы проста ў цэнтры Мінска

Гэты цагляны дом 1947 года пабудовы знаходзіцца проста каля стадыёна «Дынама». Месца ціхае (калі не ўлічваць мерапрыемствы на стадыёне), турыстычнае, проста ў цэнтры горада — за ўсё гэта людзі звычайна й любяць сталінкі.

У іх адначасова ёсць і гістарычны вайб, і бонус у выглядзе ўдалай лакалізацыі. Зараз у трохпавярхоўцы на Кірава, 23 прадаецца цікавая кватэра з новым дызайнерскім рамонтам, піша Onliner.by.

Плошча трохпакаёвай кватэры — 71,6 кв. м. Высокая столь — гэта таксама адметная прыкмета сталінскіх кватэр. Тут столі маюць вышыню 3,05 метра.

Увогуле інтэр’ер выглядае мінімалістычна і спакойна. У кухні, злучанай з гасцінай, прыцягвае ўвагу камін. Рабочы ён ці не, невядома, але ўтульную атмасферу, безумоўна, стварае.

Апісанне кухні ад рыэлтара:

— Індывідуальны праект кухоннага гарнітура дазваляе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць прастору і стварыць унікальны стыль.

Убудаваная тэхніка Bosch вядомая сваім якасцю і надзейнасцю, а керамагранітная стальніца і падваконнікі не толькі прыгожыя, але і вельмі практычныя.

У кватэры ёсць два жылыя пакоі — спальня і дзіцячая. У пакоях на падлозе — дубовы паркет і італьянская плітка.

У санвузле прадугледжана электрычная сістэма падагрэву падлогі. Гэтую зону абсталявалі з дапамогай сантэхнікі і змяшальніка Villeroy & Boch, інсталяцыі Grohe, акрылавай ванны, бойлера для падагрэву вады і пральна-сушыльнай машыны.

Кошт такога жытла — $249 000.

Па меркаванні рыелтара, кватэра ідэальна падыдзе для пражыцця або можа стаць аб’ектам для інвеставання.

Каментары2

  • Совок распрдает багацтва свои бабок перед побегом
    27.09.2025
    Пряма, как мацквичи 40 лет назад.
  • Ё
    27.09.2025
    Вось пытанне. Маем прыгожы стылёвы дом, тыпова Менскі. Маем круты інтэр'ер угэтым доме. Цяпер пытанне: што перашкаджае зараз будаваць такія прыгожыя дамы, побач каторымі прыемна знаходзіцца ? Ну бачна ж, што фасад капейкі каштуе...

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры6

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць