Свет2020

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове

У Малдове 28 верасня праходзяць выбары ў парламент. Яны вызначаць, ці будзе краіна па-ранейшаму прытрымлівацца праеўрапейскага курсу.

Былы прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, адзін з лідараў Патрыятычнага блоку. 28 верасня 2025 года. Фота: AP Photo/Aurel Obreja

Па выніку падліку 83% пратаколаў прарасійскі Патрыятычны блок набірае толькі 27% галасоў. Гэтая лічба яшчэ знізіцца ў канчатковых выніках, бо найпазней падлічваюць пратаколы ў вялізнай еўрапейскай дыяспары, якая традыцыйна галасуе за праеўрапейскія партыі, а таксама ў сталіцы з яе вялікімі ўчасткамі, дзе прарасійскія партыі таксама набіраюць менш.

Кіраўнічая Партыя дзеяння і салідарнасці (PAS) набірае 44% галасоў.

Мяркуючы па ўсім, PAS будзе або кіраваць аднаасобна, або будзе змушаная ўтварыць кааліцыю з адной з меншых партый, якія падтрымліваюць еўраінтэграцыю і выступаюць супраць Дадона. Імі могуць быць або правая PPDA, за якую галасуе румынскамоўная правінцыя, або папулісцкая «Наша партыя» — калі яны пройдуць у парламент у канчатковым рахунку.

Напярэдадні выбараў ад удзелу ў іх былі адхілены дзве прарасійскія партыі — «Вялікая Малдова» (Moldova Mare), якой кіруе Вікторыя Фуртунэ, і «Сэрца Малдовы».

Каментары20

  • 1
    29.09.2025
    Прароссийские блоки срочно нужно запретить!
  • Filipp
    29.09.2025
    "Напярэдадні выбараў ад удзелу ў іх былі адхілены дзве прарасійскія партыі", а калі б адхілілі і трэцюю, было б ўвогуле 100%)
    Дай Бог гэта прынясе добрую будучыню для Малдовы, бо менавіта на гэты час, там вельмі шмат праблем і самыя актыўныя з'язджаюць з краіны.
  • Закономерность
    29.09.2025
    Сегодня проявлять какие-то симпатии к московитам - это полнейший зашквар и позор!

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць