Грамадства3333

Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»

Камандуючы Унутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў павіншаваў з 59‑й гадавінай стварэння вайсковую частку 5448, прысвяціўшы ў віншаванні нямала месца ролі гэтага падраздзялення падчас народных выступленняў 2020 года, якія сталі «асаблівай праверкай на трываласць». 

Мікалай Карпянкоў (у цэнтры) са свамі губазікаўцамі падчас задушэння пратэстаў у 2020 годзе. Фота: LookByMedia

У інтэрпрэтацыі Мікалая Карпянкова, тады «на вуліцах Мінска вырашаўся лёс суверэннай Беларусі».

«У той перыяд апазіцыя дамаглася пэўных поспехаў у інфармацыйна-псіхалагічным уздзеянні на грамадства, раскладаючы імідж міліцыянта як абаронцы. Ім удалося выклікаць у людзей пачуццё страху знаходжання на вуліцах, асабліва ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і вялікай колькасці грамадзян», — выкладае сваю арыгінальную версію падзей сілавік, які менавіта тады, знаходзячыся на чале ГУБАЗіКа, набыў сваю сумную вядомасць.

Паводле яго слоў, сілавікі, якія праводзілі тады і праводзяць да гэтага часу жорсткія рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, выконвалі такую задачу, як «аднавіць адчуванне бяспекі». У той час нібыта яны «не проста ахоўвалі парадак, а дэманстравалі адкрытасць і гатоўнасць дапамагчы».

І дзякуючы гэтаму «мы даказалі і паказалі людзям, што міліцыя і народ адзіныя, што ўнутраныя войскі — гэта апора, а не пагроза».

Каментары33

  • Самоуспокоение
    29.09.2025
    С каждым годом, с каждым днём вы всё больше будете убеждать себя, что "долг, государство, отечество". Потому что мыслишки всякие нехорошие будут всё сильнее и сильнее терзать головку. И всё будет напоминать об этом: отношение к жёнам, детям, внукам, родителям. Всё кругом будет шептать, что ты сотворил со своим народом. И спасения от этого не будет.
  • Бываепраўдавочыколе
    29.09.2025
    гаўно ўзбурылася супраць таго, што ЛЮДЗІ кажуць пра яго смурод.
  • .
    29.09.2025
    А яшчэ праводзілася інфармацыйна-псіхалагічная аперацыя па разлажэнню іміджу кіраўніка ГУБАЗіКа Карпянкова як злоснага неплацельшчыка з вялікімі запазычанасцямі па ўнёсках у таварыства ўласнікаў.
    Атрымлівалася, што ён сквапны дробны пабірушка, які злоўжывае ўласным службовым становішчам! Ну няўжо такое можа быць?

    P.S. Раскладанне - на часткі, разлажэнне - ў сэнсе гніення.

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць