Меркаванні4343

«Вы яшчэ ўбачыце, як лідараў дэмакратычнай апазіцыі Карпянкова і Азаронка будуць слухаць, раскрыўшы рты»

Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Сяргей Навумчык паразважаў пра люстрацыю і кароткую памяць грамадства.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў. Фота: унутраныя войскі МУС

«Калі я чую прапановы пачаць адлік люстрацыі з 9 жніўня 2020 года — я разумею, што ў Беларусі не тое што люстрацыі не будзе, але і за тэрор пачынаючы з 2020 года ніхто ніякай адказнасці не панясе. Бо кожны, хто цяпер служыць Лукашэнку, хто выкарыстоўвае рэжым для сваіх дабротаў, пасля свайго пераходу ў апазіцыю, асудзіць дзейнасць ранейшых праціўнікаў рэжыму. Альбо назаве яе «пазнякоўшчынай». І гэта будзе нармальна ўспрынята, — піша Навумчык. — 

Тэма, канешне, шырэйшая, чым люстрацыя. Толькі адзінкі не лічаць, што гісторыя супраціву пачалася з моманту іх далучэння да супраціву. А мэта — найцяплейшае месца пад сонцам. 

Вы яшчэ ўбачыце, як лідары дэмакратычнай апазіцыі Карпянкоў і Азаронак будуць даваць негатыўныя ацэнкі цяперашнім палітвязням — і слухаць іх будуць, раскрыўшы рты.

Не верыце? Я б таксама не паверыў, палічыў бы абсурдам, калі б 12 красавіка 1995 мне сказалі, што праз нейкі час той, хто ўхваліў збіцьцё дэпутатаў і адмываў Лукашэнку, будзе ў «лідарах дэмакратычнай апазіцыі», а тыя, хто абараняў дэмакратыю і Незалежнасць, акажуцца ва ўсім вінаватымі.

Беларусь — сапраўды краіна неверагодная. Літаральна ва ўсім. Адчуванне, што Гасподзь абраў нас для нейкага адмысловага эксперыменту, вось толькі сэнс яго адгадаць пакуль не ўдаецца. Хіба што — каб паказаць іншым народам, як не трэба жыць».

@nashanivanews Азаронка паслалі на тры літары, але сконяылася гэта кепска #беларусь #азаренок #беларускітыкток #беларускаямова #нашаніва ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары43

  • Андрусь
    19.05.2024
    У "новай" апазіцыі столькі колішніх карнікаў - ад Алкаева да Азарава, што разумееш, што спадар Сяргей мае рацыю. 
    Не. канешне, апрыоры чалавек можа расчаравацца ў тым, што ён раней рабіў, і змяніць погляды і сферу дзейнасці.  Колішні фабрыкатар справаў на анархістаў, магчыма, і можа "перайсці на бок народа" і быць прадстаўніком па правапардку дэмакратычнага кабінета. То чаму ж Карпянкоў, які ўсяго толькі загадваў "стрелять острокапытным прямо в лоб" мусіць быць пазбаўлены магчымасці гэтак жа трансфармавацца? 
  • трэба агучваць прозьвішчы засланцаў
    19.05.2024
    паважаны Сяргей Навумчык нажаль не прыводзіць прозьвішчы, а гэта неабходна.
    Лябедзька-дарадца ўзурпатара
    Латушка- міністар ўзурпатара
    Чалы- дарадца ўзурпатара
    хто яшчэ з жывах?
  • 19.05.2024
    Gorliwy Litwin, хопіць ужо скавытать ( скулить па маскалёўскі )

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі вайсковец, які атрымаў тыдзень адпачынку, сустрэўся з сям'ёй, зарэзаў дачку і пакончыў з сабой8

Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую22

Памёр шматгадовы намеснік начальніка міліцыі Салігорска. Яму было 49 гадоў4

22 беларускіх спецыялістаў эвакуявалі з Сірыі2

Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі1

Усіх салдат Асада, якія ўцяклі ў Ірак, аддалі назад новым уладам Сірыі1

Стала вядома пра арышт стэндапера і радыёвядучага Сцяпана Манкевіча3

У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць? 

У Якуцку гарэў ізалятар з вайскоўцамі-дэзерцірамі. Згарэлі пяць чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Галоўнае
Усе навіны →