Здарэнні44

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку

У мінулыя выходныя жыхары дачнага пасёлка пад Брэстам раптам пранікліся навагоднім настроем: у адным з прыватных двароў з дапамогай крана ўпрыгожвалі велізарную ёлку.

Аўтарка роліка Наталля падпісала яго так: «Не… ну як бы ўжо і так, хоць 27 верасня ўсяго». На кадрах — неймавернай вышыні ёлка, упрыгожаная зверху да нізу тысячамі агеньчыкаў.

Некаторыя каментатары, відаць, так пранікліся тэмай, што пачалі пісаць віншаванні з Новым годам і жартаваць (ці не) пра тое, што збіраюцца ў краму па мандарыны.

@natalyanatalya917 Не...ну как бы уже и даааа...хотяяяя 27 сентября всего .. Брест. Красный двор. Праздник к нам приходит... #праздник #новыйгод #елка #зимавсентябре #рек ♬ оригинальный звук - Наргиз Мами

Журналісты Onliner.by звязаліся з Міхаілам, які ствараў гэтую навагоднюю атмасферу, і даведаліся падрабязнасці. Паводле яго слоў, прыватную ёлку такой вышыні яго кампанія ўпрыгожвала ўпершыню, хаця працуе ў гэтай сферы ўжо шмат гадоў.

— На ўсё ў нас пайшло шэсць дзён з улікам падрыхтоўкі. Гаспадар дома вырашыў упрыгожыць дрэва загадзя — і гэта правільна, бо зімой зрабіць гэта было б праблематычна з-за плыні заказаў і халоднага надвор’я.

Паводле суразмоўцы, на ёлку вышынёй у 24 метры пайшло 2 тысячы метраў гірлянды і 20 тысяч лямпачак. Каб яе ўпрыгожыць, прыйшлося задзейнічаць вышку і трох чалавек, уключаючы прафесійнага альпініста. Праца кіпела тры дні — з 26 па 28 верасня.

Ролік з канчатковым вынікам зняла калега Міхаіла і выклала ў TikTok. Вось яскравыя каментары, што пакінулі пад відэа:

  • «Я была гатовая дома ў жніўні паставіць ёлку, каб падняць настрой».
  • «Проста шок. Думала, з кастрычніка пачну ўпрыгожваць ёлку… Апярэдзілі!»
  • «Гэта называецца: калі хачу — тады і свята».
  • «Дайце хаця б кавуны даесці».
  • «Неее, хлопцы, ранавата як бы».
  • «Ну што, з Новым годам, дамы і спадары!»
  • «Я ёлку заўсёды стаўлю 1 лістапада, і мне ўсё роўна, хто што пра гэта думае. Малайчына чалавек, адразу ўсім настрой стварыў».
  • «Абажаю такіх людзей!»
  • «Таксама ўжо збіраюся даставаць ёлку, хоць прыбрала толькі ў маі».
  • «Так лету ж не было, якая ўжо розніца, калі Новы год».
  • «Пайшоў па мандарыны».

Каментары4

  • ніхто
    30.09.2025
    не, ну нармальна. мне чамусьці здаецца што яны яе мінімум да лістапада папросту запальваць ня будуць
  • поспешили угодить Шурику
    30.09.2025
    В сентябре, это осенняя украшенная елка ....
  • Свободные и радостные люди
    30.09.2025
    А шо жизнь удалась, когда хочу тогда и поставлю.
    Лучше уж поставить ёлку чем сидеть по три дня в автобусе на границе ...

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць