Меркаванні2626

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне

Пуцінскія і лукашэнкаўскія гібрыдныя тэхналогіі разлічаныя на тое, што супернікі Расіі будуць гуляць па правілах, у той час як Расія і Лукашэнка самі — без правілаў, піша ў сябе ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч. 

Мая Санду і Уладзімір Зяленскі, чэрвень 2025. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Я рады перамозе ў Малдове праеўрапейскіх сілаў. Гляджу на гэтыя падзеі з не меншай зацікаўленасцю і трывогай, як на баявыя дзеянні ва Украіне. Бо тут — і не толькі тут — таксама праходзіць самы сапраўдны фронт, адно што толькі вайны пакуль не класічнай, але гібрыднай. І гэты фронт для Пуціна не менш важны, чым той, які пралягае ва ўкраінскіх стэпах.

Расія — сусветны лідар па развіцці тэхналогій гібрыднай вайны, думаю, гэта можна казаць без ніякага перабольшання. Здаецца, уся энергія і ўсе інтэлектуальныя сілы гэтага зусім не бясталентнага народа ў апошнія пару дзясяткаў гадоў скіраваліся менавіта ў гэтую сферу, і ні на што іншае іх не засталося. І яшчэ грошы, незлічоныя мільярды грошай. Гэта трагедыя і самой Расіі, і ўсяго цывілізаванага свету. Але такія каласальныя рэсурсы кінутыя туды не дарма — вяршыняў у гэтай сферы дасягнуць удалося сапраўды небывалых.

І ўпартае жаданне Пуціна працягваць вайну ва Украіне ды непахісная вера ў сваю канчатковую перамогу ў тым ліку і тым тлумачацца і на тым грунтуюцца, што ён упэўнены — ягоныя гібрыдныя тэхналогіі неўзабаве дазволяць яму падарваць супраціў заходняга свету з сярэдзіны, што ў пэўны момант цяперашнія якія-ніякія, але ўсё ж збольшага антыпуцінскія ўрады ў Еўропе будуць адзін за адным паводле прынцыпу даміно сыпацца і замяняцца на «пуцінферштэераў». І гэта будзе кардынальна мяняць сітуацыю, адкрываючы Пуціну дарогу ўсё далей і далей на захад.

Гэтыя разлікі сапраўды апраўданыя і рэзонныя, калі разлічваць, што еўрапейскія дэмакратыі будуць гуляць па тых правілах, на якія пуцінскія гібрыдныя тэхналогіі і разлічаныя. Тэхналогіі гэтыя акурат і грунтуюцца на тым, што супернікі Расіі будуць гуляць па правілах, у той час як яна сама — без правіл. Пуцінцы ведаюць, што ў такім выпадку перамога непазбежна будзе за імі, бо немагчыма прыстойнаму чалавеку перамагчы, гуляючы ў карты строга па правілах з шулерам. З шулерам трэба не гуляць як з нармальным, а даваць яму рэзкі адпор, і толькі на той мове, якую ён разумее.

Вось у Малдове якраз адпор і далі, і зусім някепска атрымалася. Хоць, канешне, перамога дасягнутая не па правілах ідэальнай дэмакратыі. Ідэальная дэмакратыя з сеткамі Шора палемізавала б на выбарчых участках, а не давала б ім прэвентыўна па зубах. Пасля, праўда, галасіла б на папялішчы дэмакратыі, паколькі праціўнік яўна не быў бы такім самым велікадушным…

Падсумую — Пуціна, на жаль, мала перамагчы на рэальным полі бою, яшчэ больш важная перамога над ім у гібрыднай вайне, якая раскінула свае шчупальцы нашмат больш шырока, практычна на ўвесь свет. А гэта вымагае і пераасэнсавання ды перагляду многіх ранейшых падыходаў, вобразна кажучы, закоўвання дэмакратыі ў браню. Мы бачым ужо на практыцы, што так ці іначай гэта адбываецца, працэс ідзе. І чым бліжэй да рэальнай лініі фронту — тым інтэнсіўней. І гэты працэс будзе непазбежна працягвацца, адзіная альтэрнатыва гэтаму — параза і смерць.

Малдова, а крыху раней роднасная ёй Румынія сталі воляй лёсу выпрабавальнымі палігонамі, на якіх тэхналогіі давання адпору ў гібрыднай вайне адпрацоўваліся і праходзілі апрабацыю. Гэтыя краіны паказалі, што супрацьстаяць Расіі ў гібрыднай вайне ў прынцыпе можна. Як раней Украіна паказала і працягвае паказваць, што можна супрацьстаяць у вайне рэальнай. І як ва ўкраінцаў сёння ўся Еўропа мае вучыцца, як адбіваць дронавыя атакі і ўвогуле весці сучасную вайну, так у малдаван іншым ужо можа кансультавацца, як даваць па зубах расійскім гібрыдным сеткам падчас электаральных кампаній. І не толькі падчас іх. Бо вайна поўнамаштабная, і толькі выбарамі яна ніяк не абмяжоўваецца. І гэта вайна не на жыццё, а на смерць.

Каментары26

  • А где демократия?
    30.09.2025
    Т.е. Молдова пошла по пути Пу и Лу и это теперь хорошо?
  • zoidberg
    30.09.2025
    А где демократия?, "Никакой свободы врагам свободы"
  • !!!
    30.09.2025
    Новый мировой тренд :" Иногда не до закона!"

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць