Свет88

Масква заявіла, што Кіеў рыхтуе правакацыю: хочуць закінуць у Польшчу дыверсійную групу з Палка Каліноўскага

Служба знешняй разведкі Расіі (СВР) распаўсюдзіла заяву, у якой сцвярджаецца, што ўкраінскі бок рыхтуецца перакінуць дыверсійна-разведвальную групу ў Польшчу. У яе склад, паводле СВР, могуць увайсці байцы беларускага Палка Каліноўскага і расійскага Легіёну «Свабода Расіі», якія ваююць на баку Украіны. Украінскі бок хутка адрэагаваў на гэта. 

Кіраўнік СВР Сяргей Нарышкін. Фота: Mikhail Svetlov / Getty Images

Расійская выведка заяўляе, што мэта — «правакацыя», у тым ліку магчымая імітацыя атакі на аб’екты крытычнай інфраструктуры Польшчы. У СЗВ сцвярджаюць, што нібыта і польскія спецслужбы ўцягнутыя ў падрыхтоўку сцэнара разам з украінскай выведкай.

«Кіеўскі рэжым пасля арганізаваных ім правакацый з БПЛА ў паветранай прасторы Польшчы і Румыніі не пакідае спроб уцягнуць еўрапейскія краіны НАТА ва ўзброенае супрацьстаянне з Масквой. У прапрацоўцы чарговая правакацыя. Гэтым разам інтрыга павінна разгортвацца вакол закінутай на польскую тэрыторыю дыверсійна-разведвальнай групы, якая нібыта складаецца з ваеннаслужачых спецпадраздзяленняў Расіі і Беларусі. Кандыдаты для ўдзелу ў інсцэніроўцы падабраныя. Гэта баевікі, якія ваююць на баку УСУ, з «Легіёна «Свабода Расіі» і беларускага «палка імя К. Каліноўскага», — гаворыцца ў заяве СВР.

Паводле сцэнара СВР, пасля «выяўлення і нейтралізацыі» ДРГ члены групы выступяць перад СМІ і дадуць прызнальныя паказанні, «выкрываючы Расію і Беларусь у спробе дэстабілізацыі абстаноўкі ў Польшчы».

Афіцыйны Кіеў рэзка і хутка абверг гэтыя абвінавачванні. У Цэнтры па барацьбе з фэйкамі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заявілі, што насамрэч менавіта Расія можа рыхтаваць падобную правакацыю з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі на мяжы Польшчы і выпрабавання рэакцыі краін НАТА.

Кіраўнік Цэнтра Андрэй Каваленка заявіў:

«Нарышкін і СВР РФ фактычна анансавалі ўласныя планы. Галоўная мэта — праверка рэакцыі Альянсу, а таксама спроба паўплываць на грамадскую думку ў Еўропе, каб напалохаць і знізіць узровень падтрымкі Украіны».

Каментары8

  • Filipp
    30.09.2025
    Добрыя казкі
  • анатам
    30.09.2025
    Взяли Кишинев, следующая Варшава?! Таких "специалистов" поганой метлой гнать с работы надо)))
  • ахаха
    30.09.2025
    вот же туловище. вся раковая опухоль «параша» -это сплошная диверсия уже несколько столетий. пока существует орк, соседи не смогут нормально жить.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць