Культура3131

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»

У апошні дзень верасня гледачы павіны былі ўбачыць у Купалаўскім тэатры «Паўлінку». Але замест вядомага спектакля людзям прапанавалі прапагандысцкую пастаноўку пра вайну ў выкананні акцёраў Томскага абласнога тэатра драмы.

Фота з інстаграма Купалаўскага тэатра

Пра замену спектаклю Купалаўскі тэатр паведаміў за тыдзень. Прычына змен у рэпертуары звязана з тым, што 30 верасня планавалі падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве паміж двума тэатрамі.

Неабходнасць супрацоўніцтва тлумачаць гістарычнай сувяззю — падчас Другой сусветнай вайны Купалаўскі тэатр эвакуіравалі ў Томск. 

Падчас візіту расійская дэлегацыя захацела ашчаслівіць беларускую публіку. Для гэтага абралі прапагандысцкі спектакль «Чырвоны абоз».

Рэжысёр Аляксандр Дземчанка дзеля маніпуляцыі вырашыў правесці паралелі паміж Другой сусветнай вайной ды вайной ва Украіне, якую ў Расіі прынята называць «спецыяльнай ваеннай аперацыяй».

Першая частка прысвечана гісторыі рыбакоў Нарымскага краю, якія ў 1942 годзе адпраўлялі рыбу працоўным Кузбаса.

У другой частцы расказваецца, што «з пачаткам СВА «чырвоны абоз» рушыў ізноў». Дарэчы, з 2023 года існуе фонд «Чырвоны абоз. Томск — фронту», сярод мэт якога грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, дапамога расійскім вайскоўцам і іх сем'ям.

Перад пачаткам спектаклю беларускіх гледачоў папрасілі рабіць фота і відэа, выкладаць у свае сацсеткі і адзначаць Томскі тэатр.

Каментары31

  • Нефанатка
    02.10.2025
    Меня бы меньше оскорбило, если б они просто насрали на сцене Купаловского.
    Но такие "спектакли" тащить туда - это дно дна
  • Алесь
    02.10.2025
    Лепш такі загаловак: "у тэатры дзе быў Латушка зноў спектаклі пра сва"
  • Ваш кэп
    02.10.2025
    На вранье ничего не построишь. В основе вторжения лежит ложь - что русские якобы сражаются с нацистами, что якобы это продолжение той войны. Это преступная война, и реальность это отражает, тем, как сами российские войны получают на гора от своих же, как они ничего не захватили, какие у них мизерные успехи. Будет дальше только хуже, разрыв пропаганды с реальностью окончательно её погубит.
    И отдельные слова оставшимся в театре - как вам это, вы говорили лишь бы не было войны? И говорили, что уволившиеся уничтожили Купаловский. Это вы уничтожили Купаловский! Полякова-Макей еще катила бочки на Латушко, говорила, что ему никогда не простит. А можно простить извращение национального театра, она простит это?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць